HONOR прадставіў першы флагманскі ультрабук прэміум-класа
- Рубрыка: УЛОЎ
- 21.12.2021
- 7124
17 снежня брэнд разумнай тэхнікі HONOR прадставіў першы флагманскі ультрабук прэміум-класа – HONOR MagicBook View 14. Прыхільнікам(-цам) брэнда HONOR гэтым разам прапанавалі сэнсарны экран высокага распазнавання, новы працэсар Intel сямейства Tiger Lake H35, падвойную шырокавугольную камеру 5 Мп і чатыры стэрэадынамікі. Расказваем, што яшчэ хаваецца пад стылёвым вечкам у колеры «змрочны сіні» або «касмічны шэры».
Першая ключавая ўласцівасць навінкі – яе ўніверсальнасць. Лэптоп добра ўмее ў мультызадачнасць, дае рэалістычную «карцінку», трымае зарад 15 гадзін запар, а калі разрадзіцца, то яму дастаткова 15 хвілін, каб напоўніцца энергіяй на новыя 2,5 гадзіны працы. Усім, хто цэніць мабільнасць, мадэль паслужыць надзейным і магутным рабочым конікам: HONOR MagicBook View 14 годна праявіць сябе і дома на канапе, і ў офісе, і ў самалёце недзе на шляху да акіяна. Корпус з алюмінію трывалы і лёгкі адначасова. Мадэль без праблем месціцца ў невялікую сумку.
Для большага камфорту HONOR MagicBook View 14 і смартфон можна аб'яднаць у адзіную медыясістэму дзякуючы функцыі «Мультыэкран». Экран смартфона адлюстроўваецца на ноўтбуку – і можна пераносіць файлы паміж прыладамі простым перацягваннем, запускаць мабільныя апкі на ноўце, кіраваць смартфонам з дапамогай клавіятуры і мышы.
Другая «супермоц» флагман-мадэлі – павялічаная прадукцыйнасць. HONOR MagicBook View 14 абсталяваны працэсарамі Intel ® Core ™ i7 або i5 11-й генерацыі. Прадаецца з Windows 11 – можна карыстацца адразу пасля пакупкі. Двухканальная аператыўная памяць LPDDR4x 16 Гб 4266 МГц дазваляе працаваць у рэжыме шматзадачнасці. Гэта калі можна ўключыць фонам новы серыял, запусціць графічны рэдактар, адкрыць для нататак важкі дакумент у «воблаку» – і нідзе нічога не завісне.
Трэці важны момант – камфорт для вачэй. Дзякуючы 100% каляроваму ахопу sRGB сэнсарны экран ноўтбука HONOR MagicBook View 14 забяспечвае дакладную, насычаную і праўдзівую «карцінку». Вочы ад працы не стамляюцца, колькі гадзін ні глядзі ў экран, гэта пацвярджае і сертыфікат TÜV Rheinland па зніжэнні ўзроўню сіняга святла і падаўленні мігацення.
Набыць ноўтбук HONOR MagicBook View 14 можна ў афіцыйных партнёраў кампаніі: сетцы крамаў «5 элемент», салонах і віртуальных крамах МТС і А1, у інтэрнэт-гіпермаркеце 21vek.by. Кошт залежыць наўпрост ад працэсара: з Intel® Core™ i7 (16 Гб + 512 Гб) абыдзецца ў 3999 BYN, з Intel® Core™ i5 (16 Гб + 512 Гб) – у 3299 BYN (але гэта трэба ўдакладняць у лакацыях продажу).
Иностранное унитарное предприятие «Вондел Медиа»
УНН 191112533