У 2015 годзе ў ЛСП выйшаў альбом Magic City і вялікі хіт «Безумие», запісаны з расійскім рэперам Oxxxymiron. А таксама прайшоў паспяховы тур па Беларусі, Украіне, Расіі і краінам Балтыі. На фоне гэтых перамог мы сустрэліся з Алегам ЛСП, каб пагаварыць пра музыку, поспех, веру ў сябе, «чорных братоў» ды іншае.
Першае, што кідаецца ў вочы пры ўваходзе ў так званы офіс, – ніякага рэперскага шыку: абшарпаная «двушка» ў двухпавярховым доме, які быццам вось-вось разваліцца, з маленькай кухняй, спальняй і невялічкай гасцёўняй, аблепленай афішамі з канцэртаў ЛСП і нечакана адаптаванай пад хатнюю студыю.
Вялікая плазма і PlayStation4 выглядаюць іншароднымі аб’ектамі пасярод пакоя, але большая частка размовы праходзіць якраз перад імі – падчас гульні ў FIFA.
«Твой шлях – чарада вялікіх і маленькіх падзей-чэкпойнтаў»
Ты цяпер канчаткова перабраўся ў Менск?
Ну так, знялі спот з Piggy Bang’ам, пераабсталявалі пад офіс. Я як жыў у бэндо («напаўзакінуты дом» на амерыканскім слэнгу – 34mag) у Віцебску, так і цяпер жыву – ну, ты сам бачыш. Ёсць варыянт зняць салідную хату да наступнага туру, але мне гэта наогул ні да чаго. Сячэш, тыпу як Future выпусціў альбом Honest, потым кінуў Сіяру і ўвесь гэты лакшары лайфстайл, каб вярнуцца на вуліцу і пісаць сваю музыку. І гэта правільна. Інакш ты пачынаеш рабіць прэснае лайно. Тое таксама крута, і грошай дае больш, але я ў гульні не для гэтага.
Каго лічыш сваімі сябрамі?
Сябры – гэта адносная катэгорыя. Я як сапраўдны чорны, у іх працуе такая тэма: лепш узяць у тур дыджэем свайго стрыечнага брата, які нават не можа ўключыць вяртак, замест таго каб наймаць левага белага чувака.
У мяне такі ж погляд: сяброў няма – ёсць сям’я, чувакі, якім я давяраю, быццам яны мае браты. Ёсць прыяцелі і партнёры, з якімі я проста перасякаюся або магу супрацоўнічаць. Ну, ёсць кент са школы, з якім сядзелі за адной партай, але ён таксама мне хутчэй як брат.
Сяброў выбіраюць на падставе агульных інтарэсаў, а вучоба ў адным месцы, урокі, выкладчыкі – усё гэта за цябе выбірае сляпая доля, і табе даводзіцца знаходзіць пункты перасячэння з выпадковымі людзьмі. Па меры сталення і станаўлення асобы вы з імі разыходзіцеся, таму што рэальна вас ужо нічога не звязвае. Асабіста я даўно знайшоў людзей, з якімі мне камфортна і цікава.
Ты неяк для сябе можаш растлумачыць, з чым звязаны ваш цяперашні поспех?
Калі на пастаяннай аснове нешта робіш, твой шлях ператвараецца ў чараду вялікіх і маленькіх падзей-чэкпойнтаў. Адправіў кліп «Хиппи» на Rap.Ru – яго заўважылі і апублікавалі. З’ездзіў на цыркавое рэп-шоу канала A-One – кліп «Коктейль» патрапіў у іх ратацыю. І гэтак далей. З кожным такім эпізодам ты захопліваеш новую аўдыторыю, людзей на канцэртах (і грошай) становіцца больш. Потым ты старэеш, памаладзелую аўдыторыю паволі адваёўваюць новыя героі. Потым ты паміраеш. Вось, уласна, і ўсё.
Здзівіліся, калі раптам перайшлі на вялікія пляцоўкі?
Я так доўга быў у лайне, што ўжо нічога не палохае і не радуе. Калі прыходзіць поспех, у цябе застаецца не так шмат часу. Ёсць першая хваля, калі сядзіш у дупе і цябе ўсё прыгнятае. Ты матываваны з яе вылезці і таму пішаш п*здатае лайно. Ёсць другая хваля, калі да цябе прыходзяць бабкі і дах пачынае рваць ад усяго гэтага гаўна. А далей у цябе два варыянты: ты альбо пачынаеш рабіць, як спявак Пітбуль, альбо проста гнеш сваю лінію, каб не рабіць, як спявак Пітбуль. Прыклад – Кендрык Ламар.
Віз Каліфа пра гэта казаў: калі ты граеш на вялікіх пляцоўках і корміш сям’ю яшчэ 10 чалавек – пачынаеш па-іншаму на многае глядзець. «Ваш» ЛСП – для мяне ўжо адыграны вобраз. Можа, мы яшчэ і папрацуем у кірунку Magic City, але ў цэлым гэта мне ўжо нецікава. Хочацца кантрасту, радыкальна іншага матэрыялу.
Памянялася неяк стаўленне да канцэртаў за гэты час?
Адна справа, калі ты працуеш дзень-два ў месяц, тады праца як свята ўспрымаецца. Калі пачынаеш выступаць кожныя выходныя, гэта ўжо ператвараецца ў працоўны графік, канцэрты ідуць адзін за адным і блытаюцца паміж сабой.
У памяці асядаюць у асноўным альбо бясспрэчна крутыя і арыгінальныя шоу, сувеніры, людзі, альбо клінічныя даўба*бы. Першае хочацца паўтараць зноў і зноў, апошніх мы больш-менш паспяхова трымаем на дыстанцыі.
«Вырашылі, што будзем разам ездзіць і прасоўваць наш гук»
Займаўся вакалам? Мяркуючы па канцэртах, ты нармальна прапампаваўся ў гэтым аспекце.
Вядома. На 4-м курсе мне Рома (саўдзельнік праекта «ЛСП» Рома «Англичанин» – 34mag) сказаў, што трэба заняцца вакалам, – я схадзіў да некалькіх добрых выкладчыкаў, якія паставілі мне дыханне і голас. З іх дапамогай нармальна раскачаў лёгкія, пастаянна практыкаваўся, каб трымаць голас у тонусе і не пасадзіць, калі шмат канцэртаў запар.
Ды і наогул, з кожным канцэртам шоу становіцца лепш. Вядома, ад гуку многае залежыць, але з часам нават на дрэнным гуку працуеш на аўтамаце, звязкі ўсё за цябе запамінаюць ужо. Плюс, калі я працаваў над Magic City, кожны дзень нешта запісваў альбо рэпетаваў, так што да гэтага часу ў тонусе пастаянна, нават калі пару дзён адпачываеш ад усіх нагрузак.
Як пазнаёміліся з Ромам?
Мы пазнаёміліся ў Магілёве на адной тусе, забалбаталіся там на пару гадзін, сышліся ў поглядах на многія рэчы. Потым у Менску ён скінуў мне накід трэка для сваёй папярэдняй групы, а я яму – тэкст песні. У выніку ўсё гэта ператварылася ў песню «Номера», і неўзабаве мы вырашылі, што будзем разам ездзіць і прасоўваць наш гук.
У яго змяніліся музычныя густы з-за вашай сумеснай працы?
Рома практычна не схільны да чужога меркавання: што слухаў, то і далей сабе слухае. Ну і па музыцы відаць, што ён у сваім фірмовым стылі ўсё робіць, толькі асвойвае новыя формы і агульны скіл павышае.
Ты распавядаў, што бярэш у рукі кнігу, каб настроіцца і пачаць пісаць самому. Зараз песні пішуцца так жа?
Кнігі чытаю цяпер менш, часу мала – шмат ездзілі зараз, ты сячэш. У дарозе палову часу спіш, другую палову – працуеш. Вось зараз скончылі тур, можна нармальна ўключыцца ў кнігі. Нядаўна прачытаў «Пакору» Уэльбэка, цяпер «Олівера Твіста» дабіваю. І песні гэтак жа пішуцца, проста першыя версіі ўсё больш падобныя да фіналак, менш браку. Улічваючы, што мы з Раманам перфекцыяністы, пішам, зводзім і майстэрым усё самі – сыходзіць вельмі шмат часу і сілаў на тое, каб пракантраляваць кожную дробязь. Але яно таго варта.
Калі ты разумееш, што напісаў добры тэкст?
Калі ўсе падагнана так, што ні слова не выкінуць без страты агульнай цэласнасці – фанетычнай, лексічнай, паэтычнай. Вось гэта п*здаты тэкст. На рускай мове такія пішуць адзінкі. Дзякуй Госпаду, у мяне таксама часам атрымліваецца. Наўскідку, «Силовое поле» – першы такі трэк. Ёсць «тэкста», якія ты пішаш за пяць хвілін. Гэта адна тэма, яны таксама могуць нармальна праканаць пры пэўных абставінах.
Ёсць «тэкста», якія наогул атрымліваюцца раз на год, песні-дыяменты такія. «Безумие», напрыклад. З аднаго боку, гэта быў кароткачасовы моцны эмацыйны парыў, з іншага – прадуманы і вывераны да дробязяў. Інакш бы песня так не стрэліла.
Ты пішаш песні пра сябе альбо пра выдуманага героя?
У мяне ёсць асабісты бэкграўнд, жыццёвы вопыт, які я прапускаю праз свой светапогляд і багаж літаратуры, надаючы яму нейкую іншую форму.
Крута – рабіць рэальнае мастацтва і ствараць свет яшчэ больш рэальны, чым сапраўдны. Альбо проста быць да мурашак сапраўдным – так, вядома, нават прасцей. Вось Лёша Гуф дае канцэнтраваную шчырасць у сваёй музыцы, і, нягледзячы на некаторыя мінусы такога падыходу, па мне, гэта значна круцей за гігабайты мёртвых, высмактаных з пальца гаўнагісторый.
Як бы я ні выё*ваўся – кожны слухач усё роўна прыдумляе свой уласны, унікальны ЛСП. Дык навошта мне распавядаць праўду, калі яе ўсё роўна ніхто толкам не пачуе? Да таго ж маё жыццё наўрад ці цікавей за чыёсьці яшчэ.
«Я як "Номера" пачуў, адразу зразумеў – усё будзе!»
Ты скончыў мінскі ін’яз. Чаму паступаў туды?
Да 7-га класа я быў нех*ёвым алімпіяднікам па матэматыцы, потым пайшлі лагарыфмы, адна логіка без тэорыі ўжо не працавала, і я забіў. Геаметрыю прыйшлося закінуць практычна адразу, так што давялося вучыць англійскую мову, таму што гэта была адзіная маза кудысьці ўпіхнуцца. Ну і баця настаяў: «Толькі ў Менску вучыцца». Ну, я і пагнаў туды, не задумваючыся.
Я прыехаў паступаць і спытаў кянта-мінчука: «Дзе тут наргас, ін'яз і БДУ?» Ін'яз быў усяго ў двух прыпынках метро, і я вырашыў паехаць туды. Прыязджаем – усярэдзіне чыста, салідна, карпусы ўсе побач, замежнікі. Думаю – ах*енна, паеду ў Штаты рэп чытаць потым.
Рэпам ты ва ўніверы пачаў сур'ёзна займацца?
Мы тусілі на Muskool'е, паралельна я пісаўся з хлопцамі з Салігорску, Бабруйску, Менску. Макс Корж з намі таксама быў. Шмат дэмак запісалі, але практычна нічога не выпускалася, і па выніку ўсе, акрамя мяне, Макса і Лёхі Лазько, забілі. Думаю, часам пішуць нешта для сябе ў вольны час, і гэта крута, усім ім вялікае прывітанне!
Як з'явіліся «Цветные сны»?
Ну, я таксама падзабіў на пару гадоў, а потым задумаў такі псеўдакамерцыйны праект. Цалкам задаволены ім і цяпер: зыходзячы з нашых тагачасных магчымасцяў – даволі якасна зроблена.
А што ты ў дзяцінстве слухаў?
Андрэй Губін быў першым выканаўцам, чые трэкі мне свядома падабаліся. Потым Дэцл і Bad Balance пачаў ганяць. Потым перайшоў на рускі рок. Стаў Земфіру слухаць, многае спадабалася, нават вуха пракалоў, а розуму не дадалася. Паралельна «Король и Шут», «Мумий Тролль».
З беларускага слухаў на касетах віцебскую групу «Падвальныя рыфмы» і некаторыя зборкі беларускага рэпу, але яны мяне не асабліва натхнялі. Паважаў N.R.M., але не быў заўзятым фанатам, цяпер і пяці песень не ўспомню. «Ляпісаў» таксама паважаў, яны маме дужа падабаліся, праўда, мэсэдж іх я нашмат пазней выкупіў.
Ва ўніверы мне надакучыў рэп, і я перайшоў на розную электроніку, каб лепш разабрацца ў разнастайнасці музычных жанраў. Паслухаў, разабраўся, таксама надакучыла, зноў вярнуўся да чорных каранёў.
Хто бацькі па прафесіі? Падтрымлівалі цябе ў плане музыкі?
Бацькі – журналісты. Баця падтрымліваў заўсёды, не даваў памерці з голаду і, па сутнасці, адзіны верыў у тое, што мы стрэлім. Памятаю, ён казаў: «Я як "Номера" пачуў, адразу зразумеў – усё будзе!» І зараз ён намі больш чым задаволены. Мама таксама пастаянна дапамагала і ставілася з тытанічным разуменнем – я з усяго сэрца ім удзячны, мала ў каго настолькі ах*енныя продкі.
Яны ўдваіх наогул усё адсочваюць: як канцэрты праходзяць, колькі людзей прыйшло, каментары, лайкі – значна больш за мяне сочаць за ўсім гэтым. Вось бабуля і дзед, вядома, да гэтага часу не разумеюць, за што мне плацяць грошы – на радыё нас няма, на «блакітных агеньчыках» не паказваюць, на «Акадэмію Талентаў» не хадзіў.
Не парыўся ў юнацтве з-за грошай?
Ва ўніверы не шыкаваў, як і большасць падлеткаў. Купіш плэер – жарэш тыднямі аўсянку. Я нігіліст найвышэйшага лэвэлу, варушыўся і на 100, і на 150 даляраў у месяц. Мне пох*й на ежу, шмоткі і многае іншае – ем у асноўным карыснае і здаровае, што насіць, заўсёды было ўсё роўна. Гэта цяпер, калі ёсць бабкі, магу часам замарочыцца і выбраць нешта больш-менш нядрэннае, каб не выглядаць як поўнае чмо. Праўда, рэдка. Вельмі рэдка.
Сам верыў у тое, што станеш паспяховым?
Практычна з дзяцінства думаў, што стану прафесійным артыстам. Гэта здавалася амаль немагчымым, але на ўзроўні падсвядомасці я быў дакладна ўпэўнены, што ўсё выгарыць, і не парыўся наогул. Знаёмыя часцей за ўсё пасмейваліся, а потым ішлі круціць мінералку на завод за тры мільёны. Я лепш дома пасяджу без гэтых трох мільёнаў, нах*й яны наогул патрэбныя?
Інтэрв’ю з Воляй, стваральніцай праекта «Этыка».
Інтэрв'ю з суўладальнікам кавярняў Paragraph – пра заход у Менск, магію «трэцяга месца» і асабістае пакліканне бізнэсмэна ў Беларусі.
Пагутарылі з чалавекам-легендай пра аголеных жанчын, моладзь, выпіўку ды імперыю зла.
«Выйдзі і зайдзі нармальна».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.