Ці ведаеш ты лідараў грамадзянскай супольнасці?

Сапраўдныя зоркі – гэта не толькі тыя, хто перамагае на «Еўрабачанні» і забівае лонданскаму «Арсеналу». Ёсць людзі, якія зрабілі для Беларусі ого-го колькі, але іх фотачкі не мільгаюць на першых палосах газет. Разам з Асамблеяй НДА ў Беларусі 34 задаўся пытаннем: наколькі пазнавальныя ў нашай краіне дзеячы трэцяга сектару? Цісні на старт – праверым.

Тэст: Ці ведаеш ты лідараў грамадзянскай супольнасці?

Старт!

Хто гэта?

Так!

Гэты хлопец у акулярах – Павел Белавус, каардынатар свята стагоддзя БНР, заснавальнік культурнай пляцоўкі «Арт Сядзіба» і кіраўнік крамы Symbal.by, дзе ты набыў(-ла) сваю першую вышыванку.

Не!

Далей!

А гэта?

Слушна!

Гэта Алесь Бяляцкі – праваабаронца, былы палітвязень, заснавальнік Праваабарончага цэнтра «Вясна». За ўдзел у назіранні падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001 года «Вясну» пазбавілі дзяржаўнай рэгістрацыі, без якой яна працуе і цяпер.

Не шарыш…

Пазнаеш у твар?

Так!

На фота Алена Анісім – даследчыца беларускай мовы, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання і, магчыма, будучая кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі. Алена вядомая найперш актыўным прасоўваннем ідэі стварэння ўніверсітэта з беларускай мовай выкладання.

Памылка!

Хто на фота?

Выдатна!

Гэта адна з заснавальніцаў ГА «Экадом» Ірына Сухій. «Экадомаўцы» з Ірынай за стырном не даюць расслабіцца будаўнікам Астравецкай АЭС, прасоўваюць пермакультуру і гатовыя прыляцець на дапамогу ва ўсіх выпадках, калі прыродзе вакол цябе нехта робіць дрэнна.

Ірына, ды не тая.

Вядома ж, гэта...

Так!

Гэта Ірына Альхоўка – экспертка ў пытаннях гендарнай роўнасці, абароны правоў жанчын, папярэджвання гендарнага гвалту і гандлю людзьмі. Ірына зрабіла вельмі шмат для таго, каб у Беларусі распрацавалі адмысловы закон супраць хатняга гвалту. Верым, што калісьці ён будзе прыняты.

Трапна!

На цябе глядзіць Нік Анціпаў – адзін з сузаснавальнікаў праекта пра гендар, сэксуальнасць і цялеснасць Makeout. Мэйкаўтаўцы плённа архівуюць гісторыю ЛГБТ+ у Беларусі, публікуюць матэрыялы антыдыскрымінацыйнай накіраванасці, ладзяць вечарыны і цэлыя вясёлкавыя фестывалі.

Памылачка…

А гэта хто?

Так!

Уладальніцу прэміі RADA Awards «Вечны рухавік у моладзевым сектары» Насту Лойку цяжка не пазнаць. Восем гадоў яна працавала ў грамадскай прыёмнай праваабарончага цэнтра «Вясна», дзе асабліва гарачыя дні прыходзіліся на 25 сакавіка, 26 красавіка, 2 лістапада і ўсе прэзідэнцкія выбары, у які б дзень яны ні здарыліся. Наста сузаснавальніца Human Constanta, дзе найперш абараняе правы замежнікаў і замежніц. 1 чэрвеня на «Кіламетры грамадскай актыўнасці» ў «Ok16» ты зможаш паслухаць размову «Страшылкі пра hate speech» якраз з удзелам Насты.

Уладальнік тлустай прэміі «Дэбют» у 2013 годзе, Глеб Лабадзенка вядомы не толькі як літаратар і журналіст «Белсата», але і як сузаснавальнік установы развіцця беларускай мовы і культуры «Мова нанова». Дзякуючы Глебу і яго аднадумцам ты можаш наведваць бясплатныя курсы белмовы па ўсёй Беларусі. Ніколі не позна забалбатаць на мове Караткевіча.

Гэта Алена Агарэлышава, кіруе гендарнай канцэнтрацыяй ECLAB, знаўца ўсіх гендарных тонкасцяў ды замарочак. А яшчэ Алена калісьці стварыла форум-тэатр для анкапацыентаў, якія перамаглі рак. Паслухаць яе лекцыю «Гендар: міфы і факты» ты зможаш 1 чэрвеня на «Кіламетры грамадскай актыўнасці» ў «Oк16».

Мiма!

Малайца!

Перад табой – Марыя Сума, экалагіня «ЦЭР», прасоўвальніца вельмі прагрэсіўнага падыходу «нуль адкідаў» у Беларусі. Чытай пра дзейнасць «ЦЭР» і погляды Марыі ў нашым інтэрв’ю.

У малако.

Перад табой – Марыя Сума, экалагіня «ЦЭР», прасоўвальніца вельмі прагрэсіўнага падыходу «нуль адкідаў» у Беларусі. Чытай пра дзейнасць «ЦЭР» і погляды Марыі ў нашым інтэрв’ю.

Далей!

Вядома ж, гэта...

Так!

Пра ўсіх пералічаных асоб ты можаш пачытаць у нашай падборцы калумністаў, якія пішуць пра палітыку. А на фотачцы, канешне, Франак Вячорка, рэдактар новых медыя Радыё Свабода, адзін з кіраўнікоў «Арт Сядзібы», лаўрэат журналісцкай стыпендыі Вацлава Гаўла.

Не-не.

Яшчэ раз!

Усе фота – з facebook-старонак нашых герояў.