Тэст: тваё жыццё пацягне на кніжку?
- Рубрыка: ТЭСТЫ
- 28.08.2026
- 236
Лаяць аўтафікшан стала мэйнстрымам, а мы не будзем. Нам падабаецца, калі рэальнае жыццё так пераплятаецца з выдумкай, што канцоў не адшукаць. Таму мы прачыталі ўвесь беларускі аўтафікшан (ну, амаль) і разам з выдавецтвам «Мяне Няма» прапануем табе 12 пытанняў, каб праверыць, наколькі тваё жыццё падобнае да кніжкі.

А калі табе хочацца пачытаць пра жыцці іншых людзей, звярні ўвагу на кнігі выдавецтва «Мяне Няма». Вялікая частка яго партфеля складаецца з пранізлівых і шчырых гісторый ад першай асобы. Беларускія аўтаркі і аўтары ўспамінаюць дзяцінства і юнацтва, рэагуюць на тое, што адбываецца навокал сёння, намагаюцца ўбачыць будучыню, знаходзяць самыя дакладныя словы, каб апісаць свой досвед, судакрануцца з якім будзе як мінімум цікава, а як максімум — тэрапеўтычна. Асобна рэкамендуем звярнуць увагу на навінкі: «Юго-Запад» Уладзіміра Казлова і «Пока я искала слова» Юлі Арцёмавай. Выдавецтва «Мяне Няма» базуецца ў Варшаве і дастаўляе кніжкі па свеце. Яго выданні маюць пазнавальны дызайн і арганічна глядзяцца побач на палічцы.
Ілюстрацыя: Rifky Nur Setyadi / Unsplash+