Ці ўмееш ты кантачыць з людзьмі з інваліднасцю?
- Рубрыка: ТЭСТЫ
- 09.12.2019
- 8725
На жаль, беларускім гарадам далёка да інклюзіўнасці, і ты не так часта ўбачыш на вуліцы чалавека з белым кіем або на інвалідным вазку: ён хутчэй бавіць часах у чатырох бетонных сценах. Таму не дзіва, што калі нарэшце сустрэнеш такога мінака, то папросту разгубішся. Дапамагаць ці не? А як зрабіць гэта бяскрыўдна? Разам з Асамблеяй НДА Беларусі мы зрабілі тэст на гэтую тэму. Увага! Людзі з інваліднасцю не маюць патрэбы ў «спецыяльным» стаўленні. Тое, што ты тут прачытаеш, – гэта не правілы, а ўсяго толькі рэкамендацыі, якія зробяць дыялог больш камфортным для абодвух бакоў.