
Крэатыўная каманда культурнага цэнтра «Корпус» запускае праект «Ціхі Корпус» і пачынае збіраць сродкі на акустычную сістэму Silent Disco Equipment.
Сучасная культурная пляцоўка размывае межы забавы ды імкнецца стаць месцам сілы для кожнага. Таму каманда хоча даць гораду тэхналогію Silent Disco Equipment.
Silent Disco – гэта івэнты, дзе аўдыяшэраг транслюецца праз FM-перадатчык для бесправадных прыёмнікаў, убудаваных у навушнікі.
Бясшумныя мерапрыемствы – гэта не толькі канцэрты або кінапаказы, але і выставы, прэзентацыі, трэнінгі, канферэнцыі, гукавыя арт-перформансы і флэшмобы.
Ідэя ў тым, каб кінааматарам не заміналі глядзець кіно тыя, хто жуе ззаду папкорн або кашляе збоку. Пакуль адныя саладзенька спяць, іншыя віюцца ў танцы і гараць у ночы. Менск – розны. Галоўнае – не перашкаджаць суседзям спаць!
Калі падтрымаеш праект хаця б на 5 BYN, атрымаеш стыкерпак «Ціхі Корпус» – налепкі з персанажамі замалёвак Сяргея Сялецкага. Паспяшайся – засталося ўсяго 49 штук!
Заўжды актуальны мануал пра тое, чаго чакаць ад хуткай і куды скардзіцца, калі парушаюць твае правы.
Прасторы «Верх» больш няма – цяпер тут будзе арт-пляцоўка Moving Art Factory. Робім рэтраспектыву падзей і расказваем пра новы фармат.
Як правільна скакаць праз агонь і не апячы азадак – рыхтуемся да Купалы!
Сара Токіна – пра тое, як пражываць страту і што дае нам усведамленне ўласнай канечнасці.
«Not Here Yet Not There Anymore» Arsis Nova.
Час стрэсці пыл з сямейнай фотахронікі.
Пра здраду, траўму і перараджэнне.