Краўдфандынг дня: кніга «Мова 404»

Кніга «Мова 404» ад ініцыятывы «Умовы для Мовы» мусіць прыцягуць увагу да моўнай дыскрымінацыі ў Беларусі.

 

 

Беларускамоўныя людзі – смелыя і свабодныя ўнутры. У гэты ж час іх вонкавая свабода абмяжоўваецца: часта па-беларуску ў Беларусі немагчыма атрымаць адукацыю, заключыць дамову, а здараецца, і набыць патрэбныя рэчы ў краме. Выпадкі вербальнага і фізічнага гвалту – не выключэнне. Аліна Нагорная і Ігар Случак, якія стварылі кнігу «Мова 404», лічаць, што першы крок да вырашэння праблемы – даць грамадству яе ўбачыць. Кніга складаецца з аповедаў саміх беларускамоўных людзей аб тым, як яны сутыкнуліся з дыскрымінацыяй па прыкмеце мовы.

Збор сродкаў на выданне кнігі працягнецца да сярэдзіны сакавіка. Падтрымаць выданне можна на сумы ад 15 да 1000 рублёў – а ў абмен на іх атрымаць асобнік кнігі, розныя падарункі, падзякі ў кнізе ці публікацыю ў ёй свайго лагатыпу.

 

 Заданэйціць