Краўдфандынг дня: Другі том «Атласа крэпасці Брэст-Літоўск»
- Рубрыка: УЛОЎ
- 05.03.2020
- 4883
Як у Берасці з'явілася крэпасць? Што стала з сярэднявечным горадам? Як склаўся лёс пераселеных жыхароў? Чаму крэпасць Брэст-Літоўск стала асабістым праектам імператара? Каманда спецыялістаў Фонду развіцця Брэсцкай крэпасці правяла незалежныя даследаванні ў найбуйнейшых ваенных музеях і архівах, каб стварыць мнагатомную гісторыю горада. Зараз ты можаш зрабіць перадзамову другога тома.
У Атласе не будуць паўтараць усім вядомыя факты, што ўжо былі апісаныя ў іншых кнігах. У томе пра бастыённы перыяд Атлас закране складаную і малавывучаную тэму станаўлення крэпасці на месцы горада і драматычную гісторыю перасялення жыхароў на новае месца. Цікава, што імператар Мікалай I прымаў непасрэдныя рашэнні па праектаванні і будаўніцтве будучай крэпасці, выплаце кампенсацый жыхарам, якія пазбавіліся прытулку. Крэпасць Брэст-Літоўск з'яўлялася надзвычай важным праектам для імператара. Спадабаецца Атлас і аматарам візуалу: тут будуць архіўныя матэрыялы, некаторыя з якіх у апошні раз адкрывалі амаль 200 гадоў таму, і калекцыйныя фатаграфіі старога Берасця. Самы даўні план крэпасці датуецца 1807 годам, і па картаграфіі ў Атласе можна будзе адсачыць дынаміку архітэктурных зменаў і логіку праектавання крэпасці.
Зрабіць перадзамову можна да 11 сакавіка.
Таксама можаш пачытаць вялікі гайд па Брэсцкай крэпасці ад 34travel.