Выстава «15 карцін» прайшла ў пераходзе на плошчы Якуба Коласа
- Рубрыка: УЛОЎ
- 15.02.2019
- 6473
Цяпер у менчукоў ёсць як мінімум адзін дзень у месяц, які яны могуць прысвяціць знаёмству з сучасным беларускім мастацтвам.
У рамках праекта «15 карцін» беларускія мастакі і мастачкі бясплатна выстаўляюць свае працы ў невідавочных месцах Менска. Так у галерэі сучаснага мастацтва ўжо ператвараліся вагон метро і каток на Нямізе.
Гэтым разам гераіняй праекта стала Вікторыя Савянкова, беларуская мастачка, фіналістка амерыканскага конкурсу ARC Salon Competition, якая ўжо праводзіла асабістыя выставы ў Менску і Горадні. Глянуць на яе працы можна тут.
Вось што аб праекце кажа сама Вікторыя: «Як мастак, у сваіх партрэтах я даследую ўніверсальныя чалавечыя эмоцыі, ведучы ўнутраны дыялог з гледачом. Я пішу ў традыцыйнай класічнай тэхніцы алеем на палатне, пішу партрэты ў стылі сучаснага рэалізму і псіхалагічнага сюррэалізму. А што можа быць больш сюррэалістычным, чым перанесці галерэйнае і музейнае мастацтва ў жывую, шумную, плынную і абсалютна для гэтага не прызначаную прастору?»
Івэнты праекта «15 карцін» праходзяць 15 чысла кожнага месяца. Сачыць за абнаўленнямі і анонсамі можна ў іх інстаграме – падпішыся вось тут.
Фота: Базылёва Анастасiя