Кінаманаў запрашаюць у журы фестывалю мабільнага кіно
- Рубрыка: УЛОЎ
- 26.03.2020
- 6064
Міжнародны фестываль мабільнага кіно VOKA Smartfilm прыняў усе конкурсныя працы і зараз перадае іх журы: і прафесійнаму, і народнаму. У апошняе ты якраз можаш трапіць – добрая магчымасць, калі ты сумуеш дома ў эпоху самаізаляцый ды сацыяльнага дыстанцыявання.
Што можна будзе паглядзець? На фестываль «Сезон (не)звычайных гісторый» даслалі 800 прац з 75 краін свету, у тым ліку з ЗША, Італіі, Францыі, Бразіліі, Бангладэш і Малаві. Так што цікава будзе дакладна.
Конкурсныя працы пройдуць мадэрацыю і будуць дададзеныя ў раздзел «Галерэя» сайта smartfilm.by. Тут іх можна будзе паглядзець, а пасля рэгістрацыі – прагаласаваць за найбольш цікавыя. Галасаванне гледачоў пройдзе з 25 сакавіка да 5 красавіка, пасля чаго на сайце будзе размешчаны шорт-ліст з фільмаў, абраных гледачамі. З 6 па 15 красавіка любы зарэгістраваны карыстальнік афіцыйнага сайта фестывалю VOKA Smartfilm зможа адказаць на пытанні анлайн-кінатэста. Тыя, хто пакажуць высокі вынік, пройдуць у склад народнага журы і змогуць прагаласаваць за лепшую, на іх погляд, працу з шорт-ліста. Усе вынікі падвядуць 16 красавіка 2020 года.