Запусціўся бот, які дапамагае палепшыць свой горад
- Рубрыка: УЛОЎ
- 21.12.2020
- 4928
Менская ўрбаністычная платформа зрабіла тэлеграм-бот, які дапамагае зрабіць свой горад лепшым.
Бот дае простыя мануалы па добраўладкаванні, мясцовым самакіраванні, рамонце жылога дома, уплыве на заканадаўства. Як арганізаваць раздзельны збор смецця ў двары? Як пасадзіць дрэвы або спыніць вырубку? Што спатрэбіцца, каб заварыць смеццеправод? Як зрабіць рамонт у пад’ездзе? Калі адказаў на пытанне не знойдзеш, бот прапануе задаць яго наўпрост урбаністам, дзякуючы табе гэты лічбавы даведнік стане больш падрабязным. Таксама тут абяцаюць дадаць фану – можна будзе падпісацца на урбан-слова дня і не толькі вырашыць нейкую праблему тут і зараз, але і больш даведацца пра «матчастку».
Дарэчы, чытай наш канспект лекцыі Менскай урбаністычнай платформы пра тое, чаго могуць дамагчыся суседскія супольнасці.