Karma Crew запускае серыю дабрачынных івэнтаў
- Рубрыка: УЛОЎ
- 24.09.2019
- 6640
29 верасня на вуліцы Камсамольскай у Менску будзе гучна-весела: тут зманціруюць дыджэй-сцэну і будуць круціць музло з мэтамі дабра ды ўсеагульнай роўнасці.
Тусіч Karma helps friends: France пройдзе з 11:30 да 22:00. Ён стане першым івэнтам з дабрачыннай бясплатнай серыі, якую ладзіць Karma Crew – супольнасць бармэнаў, мастакоў, татуіроўшчыкаў, музыкаў ды іншых прыемных людзей краіны.
Як зразумела з назвы, першая паці будзе з французскім акцэнтам. Яе падтрымае французская амбасада, а вяршкамі лайнапу стануць французскія дыджэі Reig & Parus Major і Joris Delacroix.
Увесь лайнап вось:
⠀
11:30 Zal
12:30 Lukarelli
13:30 Logika Ritma
14:30 Besser
15:30 StroppyPie
16:30 Stereobeaver
17:30 Davydov
18:30 Reig & Parus Major
20:00 Joris Delacroix
Падчас івэнту можна будзе падтрымаць Івянецкі дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця. У мінулую суботу Karma Crew ганялі да малых і тыя малявалі звяроў з Чырвонай кнігі і свае аўтапартрэты. Усю гэтую прыгажосць ператвораць у стыкерпакі, якія прапануюць атрымаць за данэйшан на івэнце. Сабраныя грошы пойдуць на стварэнне экалакацыі, у якой дзеці будуць назіраць за птушачкамі, купацца і дыхаць свежым паветрам.