Фільм «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» можна паглядзець анлайн

На ютуб-канале «Беларусьфільма» з’явілася алічбаваная версія драмы «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», заўважыў тэлеграм-канал «Священный Белавуд».

 

 

Уладімір Бычкоў зняў кіно ў 1967 годзе, але карціне давялося прапыліцца на паліцах цэнзуры аж да 1989 года. Аўтар гісторыі – Уладзімір Караткевіч – да прэм’еры не дажыў.

Раман Караткевіча, нагадаем, быў надрукаваны найперш рускай мовай у 1966-м (у перакладзе Навума Кісліка), беларуская версія выйшла ў 1972-м. Яму папярэднічаў менавіта аднайменны кінасцэнар, працу над якім пісьменнік скончыў у 1965-м.

Сюжэт, хто раптам не памятае, такі: у даўнія часы голаду і татарскіх набегаў актор Юрась Братчык з'яўляецца перад народам у абліччы Хрыста, а народ верыць у цуд, што хітры манах Басяцкі вырашае выкарыстаць па-свойму. Арыштаванага на загад кардынала Юрася і яго сяброў – «апосталаў», – загрымаваўшы і апрануўшы ў адпаведныя адзенні, выводзяць да народа. І пачынаецца куламеса.