IBB Менск запрашае на першы міжнародны гістарычны хакатон
- Рубрыка: УЛОЎ
- 18.09.2019
- 6387
18–20 кастрычніка ў Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау (IBB) упершыню пройдзе міжнародны гістарычны хакатон #Hack4history.
Хакатон будзе прысвечаны сучасным тэхналогіям і IT-рашэнням у гістарычнай адукацыі, папулярызацыі месцаў памяці і музеяў пра Другую сусветную вайну.
Патрабаванні да ўдзельнікаў:
памер каманды – ад двух да чатырох чалавек;
магчымы склад – гісторыкі, выкладчыкі, музейныя работнікі, прадстаўнікі профільных НКА, а таксама прадстаўнікі IT-сектара;
геаграфія каманд: Беларусь, Украіна, Расія, Германія;
задача: прапанаваць ідэю для папулярызацыі культуры памяці пра Другую сусветную вайну з дапамогай сучасных тэхналогій;
магчымыя фарматы: прататыпы сайтаў, мабільных прылад, мультымедыйных праектаў, гульняў і таму падобнае.
На працягу двух дзён удзельнікаў #Hack4history будуць кансультаваць эксперты ў галіне дызайну, PR-менеджменту і праграмавання. Сумесна са спецыялістамі каманды распрацуюць прататыпы адукацыйных IT-праектаў і прадставяць іх журы.
Тры найлепшыя праекты атрымаюць па € 3000 на дапрацоўку канцэпцый да паўнавартасных прадуктаў. Гатовыя праекты спадзяюцца прэзентаваць у сакавіку 2020 года.
Дэдлайн падачы заявак – 1 кастрычніка 2019 года.