Дзень ведаў у IBB
- Рубрыка: РЭПОРТЫ
- 03.09.2019
- 5041
Навучальны год 2019/2020 пачаўся не з лінеек, а з сацыяльна-адукацыйнага фестывалю IBB JubiläumsFest.
Той факт, што Дзень ведаў прыйшоўся на нядзелю, ніяк не астудзіў запал цікаўных і дапытлівых. З самай раніцы яны выправіліся ў бок Малінаўкі, каб паўдзельнічаць у беспрэцэдэнтнай задуме ад Менскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра ім. Ёханэса Рау (IBB Менск): на адзін дзень цэнтр узяў і падарыў годным ініцыятывам свае прасторныя пляцоўкі.
У агульнай складанасці IBB прыняў 50 адукацыйных івэнтаў, кожны з якіх знайшоў сваю аўдыторыю. Атрымалася сапраўднае свята: з камфортным нэтворкінгам, музыкай, пачастункамі і ўсім тым, што звычайна пазначаюць тэгам #свята.
Тое, што фестываль будзе топ, стала зразумела на самым старце, калі на лекцыі галоўрэда 34 Антона Кашлікава «Як прыдумляць ідэі і прадаваць іх аўдыторыі?» здарыўся аншлаг. Горад, дзе а дзясятай раніцы ў нядзелю людзі аддаюць перавагу лекцыі, а не ранішнім сырнікам у ложку, – дзіўны горад. Дзякуй, IBB, што мы ў гэтым яшчэ раз пераканаліся.
Фота: Віялета Саўчыц