У Беларусі пройдуць анлайн-івэнты для жанчын, якія будуюць кар’еру ці бізнэс
- Рубрыка: УЛОЎ
- 22.10.2021
- 10057
26–28 кастрычніка ў Беларусі зноў пройдуць Дні бізнэсу і кар'еры для жанчын (Business & Career Days) – гэта серыя бясплатных анлайн-лекцый і інтэрактыўных мерапрыемстваў ад каманды ProWomen By. Каб атрымаць новыя веды і прыпасці да крыніцы карыснага досведу іншых, трэба ўсяго толькі зарэгістравацца.
Business & Career Days збярэ разам экспертак, якія пашэраць інструменты для кар'ернага прасоўвання, распавядуць аб эфектыўных прыёмах стварэння і вядзення бізнэсу ва ўмовах пандэміі, дадуць рэкамендацыі, як развівацца на фрылансе ў такіх няпростых абставінах. Мерапрыемствы згрупаваныя ў тры блокі: «Бізнэс», «Фрыланс», «Кар’ера».
Удзельніцы Business & Career Days падрабязна разбяруць, якія рызыкі і новыя магчымасці (!) для развіцця сваёй справы прынесла пандэмія COVID-19, а таксама абмяняюцца практычнымі парадамі наконт таго, як зрабіць бізнэс больш гнуткім і адаптыўным, каб крызісы білі па ім не насмерць. Шмат чаго абяцаюць распавесці пра лічбавыя інструменты, што падцведзілі сваю эфектыўнасць падчас каранцінаў. У блоку аб развіцці кар'еры эксперткі падзеляцца тэхнікамі стварэння ўласнай стратэгіі прафесійнага росту, а таксама дапамогуць знайсці новыя магчымасці для самарэалізацыі.
27 кастрычніка – неабходны ўсім варкшоп па антывыгаранні. Таксама на гэты дзень запланаваны ментарскі бранч з чатырма эксперткамі – яны распавядуць, як пачаць працу ў найманні, у тым ліку ў сферы тэхналогій і на фрылансе.