На Кастрычніцкай адкрываецца новы тэхна-клуб Hide
- Рубрыка: УЛОЎ
- 21.02.2019
- 8075
Горад працягвае тэставаць Кастрычніцкую на змяшчальнасць. У самым сэрцы вуліцы адкрываецца яшчэ адзін клуб.
Увесну ў двух кроках ад устаноў Улада Луневіча і бара «Хуліган» і проста па суседстве са свежай прасторай Dandy Land адкрываецца новы клуб Hide.
Зоймуцца ім прадстаўнікі каманды Re:Fresh, адказныя за вялікія тэхна-варушняхі, накшталт «375» або аднайменнага фестывалю Re:Fresh. Адкрыццё – 1 сакавіка.
Абяцаюць кожныя выходныя ладзіць вечарыны з «магутнымі прывозамі» і «моцным мясцовым складам». На вечарыне-адкрыцці за моцны мясцовы склад будуць адказваць Salut 80 і Verde, Morgotika і Mihas. Гэтых чатырох імёнаў дастаткова, каб зразумець, якая музыка будзе граць у Hide.
А ў ролі хэдлайнера выступіць брытанская дыджэйка Anthea. Яна паспела выступіць па ўсёй Еўропе (уключаючы і кіеўскі Closer), але да Мінска даедзе ўпершыню. Вось тут можна зацаніць яе сэт на Boiler Room.
Яшчэ раз: 1 сакавіка, Кастрычніцкая, 19, пачатак у 23:00, уваход – 20 BYN.