Выйшла кніга, якая дапаможа загаварыць па-беларуску
- Рубрыка: УЛОЎ
- 22.02.2021
- 6366
Незалежная культурная пляцоўка «Арт Сядзіба» выпусціла кнігу і рыхтуе апку, якія дапамогуць загаварыць на беларускай мове.
Кніга «Беларускамоўныя» мусіць прыдацца ўсім, хто хоча перайсці на мову Купалы, але не ведае, з чаго пачаць, а магчыма, чуў(-ла) беларускую мову апошні раз яшчэ ў школе. Выданне дапаможа пераадолець псіхалагічныя стопы і падкажа, дзе шукаць аднадумцаў ды карысныя рэсурсы. Аўтар «Беларускамоўных», кіраўнік «Арт Сядзібы» Алесь Сьнег, упэўнены: «Адна невялічкая кніга можа наблізіць да беларускай мовы не аднаго чалавека. Проста варта прачытаць і перадаць далей, сваім блізкім і знаёмым».
Цяпер кнігу можна адшукаць у «Акадэмкнізе» (пр-т Незалежнасці, 72) і «Кніжнай шафе» (пр-т Дзяржынскага, 9). Кропкі продажу абяцаюць пашырыць.
Таксама ў Дзень роднай мовы быў анансавалі выхад апкі «Мова прафесіі». Гэтая праграма дапаможа вывучыць беларускую прафесійную лексіку ў сваёй сферы дзейнасці: IT, агульнахарч, банкаўская справа, медычныя паслугі, гандаль і гэтак далей. Апка пакуль у распрацоўцы, але патэсціць яе прататып ужо можна тут: выбіраеш сферу дзейнасці і выконваеш заданні.