ПЭН-цэнтр запрашае галасаваць за найлепшую кнігу 2018-га
- Рубрыка: УЛОЎ
- 11.05.2019
- 6374
Беларускі ПЭН-цэнтр прапануе ўсім жадаючым абраць найлепшую кнігу 2018-га. У спісе намінантаў – 11 фаліянтаў, якія сёлета намінавалі на прэмію «Кніга году».
Абірай, што заслугоўвае ўсіх букераў свету, на свой густ:
Альгерд Бахарэвіч. «Мае дзевяностыя»
Андрэй Федарэнка. «Сузіральнік»
Алена Брава. «Садомская яблыня»
Ольга Шпарага. «Сообщество-после-Холокоста: на пути к обществу инклюзии»
Юлія Шарова. «Вяртанне Ліліт»
Сяргей Шупа. «Падарожжа ў БНР»
Марыя Мартысевіч. «Сарматыя»
Ілля Сін. «Libido»
Зміцер Вішнёў. «Калі прыгледзецца – Марс сіні»
Яўген Зубовіч. «Беларускі палкоўнік»
Пакінуць ажно тры свае бясцэнныя галасы можна на адмысловым сайце. Галасы прымаюць да 18:00 28 траўня. Паспей укінуць свой бюлетэнь.
Чытацкае галасаванне чыста сімвалічнае. Усё роўна 1000 еўра па курсе Нацбанка і ганаровую статуэтку атрымае той, каго абралі 103 сябры журы – прафесіяналы-літаратары. Але і меркаванне простых смяротных тут штосьці ды важыць. Гэта ж народная любоў тыпу.
Раней «прыз чытацкіх сімпатый» атрымлівалі Андрусь Говарт з «Радзівам "Прудок"» і Павел Севярынец з «Беларусалімам».