Рэстаран сучаснай беларускай кухні Simple пераязджае
- Рубрыка: УЛОЎ
- 12.11.2019
- 6481
Менскі рэстаратар Улад Луневіч паведаміў у сваім Instagram, што рэстарацыя Simple з новага года будзе працаваць на новым месцы.
Simple, які на днях адсвяткаваў два гады існавання, прымае гасцей на Леніна, 50, да 31 снежня. У 2020-м рэстаран адчыніць свае дзверы на вул. Свярдлова, 2.
У новай іпастасі Simple размесціцца ў будынку побач з Музеем гісторыі беларускага кіно і турэцкай амбасадай. Падсілкавацца сучаснай беларускай кухняй прапануюць на трэцім паверсе з відам на Чырвоны касцёл. Акрамя залы, тут будуць дзейнічаць дзве адкрытыя тэрасы.
«Яшчэ смачней, яшчэ эстэтычней, яшчэ большае занурэнне ў віно. Ідэальны свет, які мы паспрабуем пабудаваць», – абяцае Улад сваім геданістычным падпісчыкам.
Фота: palasatka