«Ноч»

  • Рубрыка: 34 BOOKS
  • 02.11.2018
  • 27604

Шматслойны і загадкавы раман-гульня ад Віктара Марціновіча «Ноч» – вялікая прэм'ера на 34mag. Табе больш не трэба стаяць у чарзе па кнігу – пампуй яе проста зараз на 34mag без аніякіх згрызотаў сумлення. Яны нагоняць цябе падчас чытання.

Дзіўныя часы насталі – вечная ноч над Беларуссю, Менск пераўтварыўся ў дзясятак полісаў, замест грошай – батарэйкі, ненавісныя «яблычнікі» замоўклі назаўжды і толькі праклятыя пытанні ўсё тыя ж: калі тут адвечная цемра, то дзе – святло?  

І шчодра разлітая па старонках трывога як паліва рамана, які ты можаш прачытаць як комікс ці камп’ютарную гульню, а можаш даць нырца ў пошуках расстаўленых аўтарам пастак, каб паглядзець, якія дзіўныя пачвары, што тут жывуць, ужо трапіліся ў іх.

Рэдакцыя 34mag шчыра дзякуе Віктару Марціновічу за гонар прэзентаваць электронную версію яго рамана, а таксама калегам з «Будзьма Беларусамі», якія зрабілі ўсю працу па рэдактуры, карэктуры, вычытцы і падрыхтоўцы рамана да сустрэчы з чытачамі.

Пампуй з асалодай!

 

      PDF     |     EPUB     |     MOBI     |      FB2

Рэдактар – Віталь Рыжкоў
Вёрстка PDF-версіі – by «Будзьма Беларусамі»
Вокладка – Кася Сырамалот
Падрыхтоўка электронных фарматаў – 34mag.

Асобная падзяка Polochanin72 за дапамогу ў падрыхоўцы мабільных фарматаў.

(c) Віктар Марціновіч, 2018

 

КАМЕНТАРЫ (12)

Саня
Саня | 23.11.2018 20:45

Дзякуй!

0 0

Дзякуй, спадзяюся дачытаю да канца, а то ніўзабаве "Возера радасці" ні хапіла духу ...

0 0
Nina Pavlovich | 14.11.2018 12:26

Дзякуй)

0 0
Iryna
Iryna | 12.11.2018 08:58

Шчыра дзякую за книжку!

0 0
Maria Gusakova | 6.11.2018 05:18

Epub ошибку выдаёт ?

0 0
Оля
Оля | 5.11.2018 20:22

ад усёй душы

2 1 +1
Sierž Matuzka
Sierž Matuzka | 5.11.2018 01:55

Шчыра дзякую!

4 1 +3
Tantia
Tantia | 3.11.2018 23:52

Вялiкi дзякуй !

5 2 +3
Aksana Rudovich | 3.11.2018 17:03

Вялікі дзякуй!

9 2 +7
grechka
grechka | 3.11.2018 03:37

Просто от души, мои благодарности!

10 2 +8
Сярожа
Сярожа | 2.11.2018 21:47

Дзякуй, Вiктар.

11 2 +9
Кірыла
Кірыла | 2.11.2018 16:36

Дзякуй вялікі за кніжку!)

15 2 +13