Усе ўжо абмеркавалі, як іранскае ТБ замалявала выраз сукенкі Шарліз Тэрон і як пляскае ў далоні Ніколь Кідман на цырымоніі ўручэння Оскара-2017? Рухаемся далей. Новы робат Boston Dynamics (хто глядзеў, ведаюць, за што мы любім іх відосы), новы трэк «Кровостока» і таямнічыя абрады індычак – расстаўляем акцэнты мінулага тыдня.

Відэа тыдня:
Boston Dynamics – амерыканская кампанія, якая стварае робатаў, – парадавалі фанатаў (то-бок нас) свежанькім відэа з новым Хэндлам. Гэты сюжэт самы гуманны! Робатаў больш не б’юць палкамі, не штурхаюць і не адбіраюць скрынкі. Хэндл выглядае вельмі свежа і наварочана: у яго ёсць манеўраныя колы і здольнасць пераскокваць перашкоды. Відосы Boston Dynamics мы таксама любім за версіі з рускай агучкай. Пачынаеш разумець, як можна лёгка раніць жалезнае сэрца. Стартаваць можна адсюль, ну а далей ужо ідзі за белым трусам.

Фота тыдня:

Адна з прац правакацыйнага кітайскага фатографа Рэна Ханга, які нядаўна пакончыў з сабой на 30-м годзе жыцця. Быў прызнаны ва ўсім свеце, акрамя кансерватыўнага Кітая. Працаваў у асноўным з аголеным целам, прычым у роўнай ступені як з жаночым, так і з мужчынскім.

Тэкст тыдня:

Выхадка тыдня:

Таінства тыдня:
Самая энігматычная падзея гэтага тыдня. Што там нам казалі дэльфіны, перад тым як адчаліць з гэтай планеты?

Трэк тыдня:
Навінка ад старога добрага ансамбля «Кровосток».

Тэкст by Sheeborshee і Manaxrom
Агеньчык, што распаляе любоў да беларускай культуры.
Глядзі відэа добрага настрою.
Унутранае і знешняе падарожжа.
«Мог здарыцца фатальны факап».