З'явіўся электронны каталог для велатурыстаў па Стаўбцоўскім раёне
- Рубрыка: УЛОЎ
- 12.03.2020
- 5308
Стаўбцоўская філія Таварыства беларускай мовы стварыла каталог для велатурыстаў па Стаўбцоўскім раёне. Каталог уключае ў сябе пяць маршрутаў, што праходзяць уздоўж добраўпарадкаваных аўтамабільных дарог, прыдатных для руху на ровары ці аўтамабілі. Калі ты, як і мы, любіш падарожжы па Беларусі, варта прыглядзецца да гэтага праекта.
На маршруце сустрэнеш каталіцкія храмы ў стылі неаготыкі і будынкі ў стылі лаканічнага фундаменталізму, гарадзішча жалезнага веку і рэшткі сядзібы, праедзеш па коласаўскіх мясцінах, убачыш магутны Нёман і шумныя гарадскія плошчы. Таксама можна будзе даведацца цікавыя гісторыі пра мясцовых прадпрымальнікаў і буржуа мінулых гадоў, што адыгрывалі не апошнюю ролю ў жыцці павятовага горада. Маршруты займаюць 67 км з поўначы на поўдзень і 45 км з захаду на ўсход. Усяго на шляху – 23 гісторыка-культурныя каштоўнасці.
Стваральнікі каталога збіраюць грошы на выданне 500 асобнікаў. Электронны варыянт ужо можна паглядзець і вырашыць, ці хочаш ты мець свой уласны асобнік.
Таксама можаш глянуць варыянт падарожжа па Стоўбцах і ваколіцах ад 34travel