ЕГУ і Radio Plato запускаюць курс па падкастынгу

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт сумесна са стваральнікамі Radio Plato Паўлам Кірпікавым і Аляксандрам Карнейчуком ладзяць курс па падкастынгу «Як запусціць свой падкаст: ад ідэі да айцюнсу». У межах курса ў траўні адбудуцца 4 анлайн-заняткі, падчас якіх удзельнікі(-цы) створаць першыя эпізоды ўласных падкастаў.

 

 

Што будзе?

  знаёмства з софтам і працэсам гуказапісу;

  практычныя заняткі, дзе навучаць ствараць джынглы і саўндэфекты;

  важная тэорыя: пляцоўкі для прасоўвання і публікацыі падкастаў.

Майстар-класы пройдуць 6, 13, 20 і 27 траўня.

Каб запісацца на курс, запоўні анкету да 3 траўня. У ёй коратка напішы пра сябе, свой досвед працы з гукам ці аўдыяльнымі медыя, а таксама абмалюй тэму, з якой ты хацеў(-ла) б працаваць у сваім падкасце.