Запусціўся праект экстраннай дапамогі сацыякультурным арганізацыям
- Рубрыка: УЛОЎ
- 03.05.2020
- 6840
Культ. цэнтр «КОРПУС», Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» і Radio Plato аб'ядналіся ў праект COvision. Яны будуць дапамагаць арганізацыям ствараць кантэнт, які можа замяніць публічнае мерапрыемства.
Хутка наладзіць усе працэсы для пераходу ў анлайн атрымліваецца не ва ўсіх, таму можаш звярнуцца па дапамогу да прафесіяналаў. Каманда тэхнічна падкаваных спецыялістаў шырокага профілю са сваёй афлайн-пляцоўкай дапаможа табе ў складанай эпідэміялагічнай сітуацыі зрабіць якасны аўдыя- або відэакантэнт.
Хто можа папрасіць дапамогі?
актывісты;
грамадскія, сацыяльныя, культурныя арганізацыі ды ініцыятывы;
эксперты і кансультанты вузкіх абласцей;
незалежныя мастакі, якія працуюць з сацыяльнымі тэмамі.
Як гэта будзе працаваць?
запоўні анлайн-заяўку;
на працягу трох дзён з табой звяжацца каманда, каб абмеркаваць фармат і дэталі;
на прадэзінфікаванай пляцоўцы, у масках, пальчатках і на бяспечнай дыстанцыі каманда створыць аўдыя- і відэакантэнт;
калі трэба, неабходнае для стварэння кантэнту абсталяванне бескантактна даставяць табе на дом з інструкцыямі па выкарыстанні;
каманда робіць мантаж;
ты атрымліваеш гатовы прадукт.
Колькі гэта будзе каштаваць?
Гэта бясплатна, але права выбару праектаў для падтрымкі застаецца за камандай. Асноўныя крытэрыі адбору: актуальнасць тэмы і тэрміновасць стварэння кантэнту для вырашэння важных задач.