ЕГУ едзе ў рэгіёны з праграмай лекцый EHU Talks
- Рубрыка: УЛОЎ
- 28.04.2021
- 7804
8 траўня ў Гомлі выкладчыкі(-цы) Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні ды эксперты(-кі) у галіне тэатра правядуць майстар-клас для тых, хто хоча зрабіць акцёрскую ігру сваёй прафесіяй. Мерапрыемства з'яўляецца першым з серыі адкрытых лекцый EHU Talks, якія рэалізуе ўніверсітэт у рэгіёнах Беларусі.
Майстар-клас правядуць: Ксенія Князева, мастацтвазнаўца (Менск); Аляксандр Марчанка, рэжысёр і выкладчык спецыяльных тэатральных дысцыплін (Менск); Вольга Палевікова, кіраўніца Рускага драматычнага тэатра Літвы і педагог па сцэнічным маўленні (Вільня).
Што будзе?
лекцыя пра імерсіўны і інтэрактыўны тэатр;
трэніг, які ўключае развіццё адчування партнёра(-кі), унутранае раскрыццё, валоданне голасам і дыкцыяй, музыкальна-рытмічнае выхаванне і шмат іншага;
імправізацыйныя эцюды;
стварэнне спектакля.
Пасля сустрэчы педагогі правядуць праслухванне для ахвотных, дадуць фідбэк і адкажуць на пытанні. Для ўдзелу ў праслухванні падрыхтуй матэрыял для чытання – празаічны ўрывак, байку ці верш.
Майстар-клас пачнецца 8 траўня ў 13:00 у гомельскай прасторы «Зялёны дом» на вул. Барыкіна, 155. Удзел у мерапрыемстве бясплатны, але патрэбная рэгістрацыя.