Сертыфікат ECLAB цяпер дапаможа паступіць за мяжу
- Рубрыка: УЛОЎ
- 27.08.2018
- 12275
У навучальным годзе 2018/2019 студэнты(-кі) Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі (ECLAB) будуць атрымліваць сертыфікаты ў адпаведнасці з Еўрапейскай сістэмай пераносу і назапашвання заліковых адзінак (ECTS). Гэта спросціць паступленне ў замежныя ВНУ і не толькі.
Як гэта працуе?
ECTS – сістэма так званых «крэдытаў», у якіх вымяраецца акадэмічная нагрузка. Час, неабходны на тое, каб асвоіць матэрыял, выканаць заданні, адказаць на пытанні, прачытаць дадатковую літаратуру і гэтак далей, і таму падобнае, разлічваецца ў крэдытах. Звычайна ў еўрапейскіх ВНУ адзін крэдыт роўны 25–30 акадэмічным гадзінам.
Адзін крэдыт у ECLAB роўны 28 акадэмічным гадзінам па 45 хвілін. Улічваецца і праца з выкладчыкам у аўдыторыі, і самападрыхтоўка.
Крэдыты налічваюцца толькі за курс, пройдзены на станоўчую адзнаку або залік. Каб атрымаць запаветны сертыфікат ECLAB, трэба набраць не менш за 20 крэдытаў.
Чаму навучаць у ECLAB?
Цяпер ECLAB прапануе пяць канцэнтрацый: «Публічная гісторыя», «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка», «Масавая культура і медыя», «Гендарныя даследаванні», «Сучаснае мастацтва і тэатр».
Больш падрабязную інфармацыю пра тое, як праходзіць навучанне ў каледжы і як у яго трапляюць, табе раскажуць 4 верасня на прэзентацыі праекта ў галерэі «Ў». Патрэбная рэгістрацыя.
Заяўкі на навучанне прымаюць да 12 верасня.