23 лістапада прэзідэнт падпісаў дэкрэт №7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва», які даўно чакалі ўсе іпэшнікі і бізнэсмены. У новым выпуску рубрыкі «Працэс» раскладаем дэкрэт па галоўных поінтах: што зменіцца ў працы ўладальнікаў інтэрнэт-крамаў, рэстаранаў і барух, а таксама працаўнікоў у сферы PR і рэкламы.
Па задумцы дэкрэт № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» – пра паляпшэнне бізнэс-клімату і дае імпульс для развіцця прадпрымальніцкай ініцыятывы ў Беларусі. Згодна з ім, дзяржава будзе менш умешвацца ў працу бізнэсу. Дэкрэт спрашчае працэдуры ўваходу на рынак малога бізнэсу і ўводзіць мараторый на падвышэнне падатковых ставак.
Так. Цяпер для заняткаў адным з відаў эканамічнай дзейнасці, спіс якіх ужо апублікавалі, дастаткова будзе падаць адзінае апавяшчэнне ў выканкам праз службу «адно акно», паштовае адпраўленне з паведамленнем аб уручэнні альбо з дапамогай партала электронных паслуг. На наступны дзень ужо можна будзе займацца заяўленым відам дзейнасці.
У спіс уключаныя гасцінічныя, бытавыя і паслугі па грамадскім харчаванні, перавозкі, рамонтныя і турыстычныя паслугі, вытворчасць адзення, скураных вырабаў, абутку, прадуктаў харчавання, мэблі і будаўнічых матэрыялаў, аказанне псіхалагічнай дапамогі.
Згодна з меркаваннямі экспертаў, да 95% прыватных прадпрыемстваў займаецца нейкім з вышэйпералічаных заняткаў. А значыць, жыццё стане лепей, і ў першую чаргу для тых, хто толькі плануе запусціць падобны бізнэс. Дык не шчоўкай дзюбай!
Бонус: іпэшнікам, бізнэсменам і іншым суб’ектам гаспадарання дэкрэт дазваляе працу без пячатак. Cheers!
Яшчэ адной радаснай навіной стала магчымасць не ўзгадняць свой рэжым працы, але тут не без кроплі смуроду: калі хочацца працаваць пасля 23.00 ці адчыняцца раней за 7.00 – па дазвол усё ж трэба будзе ісці ў мясцовыя органы.
Дэкрэт робіць не абавязковай распрацоўку праектнай дакументацыі для размяшчэння вонкавай рэкламы. Цяпер дазваляецца без узгаднення размяшчаць рэкламу на транспартных сродках, а таксама – ура! – праводзіць рэкламныя мерапрыемствы ў месцах грамадскага харчавання і бясплатна раздаваць піва і слабаалкагольныя напоі ў якасці прызоў пры правядзенні конкурсаў у грамадскіх месцах.
Калі ты адкрыў(-ла) інтэрнэт-краму па продажы хэнд-мэйд шкарпэтак або мыла, парадуем і цябе: зараз такі тып бізнэсу можна карыстацца спрошчанай сістэмай падаткаабкладання (ССП). ССП прадугледжвае меней формаў справаздачнасці, выдаткаў на бухгалтэрыю і ў некаторых выпадках – больш выгадную стаўку падатку. Напрыклад, калі пры агульнай сістэме падаткаабкладання (АСП) са 1000 BYN прыбытку ты заплаціш 180 BYN як арганізацыя і 160 BYN як ІП, то пры ССП са 1000 BYN выручкі (не ўлічваючы расходаў) – адпаведна 50 ці 30 BYN. Разабраў(ла)ся?
Не, прынамсі да 2020 года. Мараторый на падвышэнне падатковых ставак да 2020 года – гэта яшчэ адзін неверагодны падарунак дэкрэта. Гэтае правіла дзейнічае на ўсё, акрамя ставак падаткаў, прывязаных да беларускага рубля.
Нядаўна ў бары «На пляжы» супрацоўнікі міліцыі прынялі кактэйлі ў бутэлечках, якія гатуе сам бар, за нелегальны алкаголь і ўсё канфіскавалі. Цяпер рабіць і захоўваць кактэйлі і настойкі ў рэстаранах і барах – легальна.
Згодна з дэкрэтам, рэстаратары маюць права вырабляць і рэалізоўваць прадукцыю з аб'ёмнай доляй этылавага спірту больш за 7 адсоткаў шляхам змешвання і (або) настойвання гатовых алкагольных напояў з іншымі харчовымі прадуктамі. Для вырабу такой прадукцыі не патрабуецца атрыманне ліцэнзіі на дзейнасць, звязаную з вытворчасцю алкагольнай і нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту.
Дадатак №3 да дэкрэта нагадвае, што ў будынках і памяшканнях нельга выкарыстоўваць піратэхнічныя вырабы і адкрыты агонь (свечы, факелы) – ну а раптам ты хацеў адкрыць рэстаран з файершчыкамі? Але і тут ёсць нюансы: выключэнне робіцца для агню ў культавых будынках, свечак у спа-салонах і для «аб’ектаў грамадскага харчавання пры афармленні сталоў, падачы блюд і вырабаў».
Калі ты шукаеш новае памяшканне для крамы ці рэстарана, то зараз адчыніцца можна ў офісным памяшканні, калі астатнія суседзі будуць не супраць. Раней для гэтага трэба было змяняць мэтавае прызначэнне і займала ўсё не менш за месяц.
Скажам, у цябе з’явілася звышгеніяльная ідэя: адкрыць майстэрню па вырабе мексіканскіх понча ў цэнтры сталіцы. І ты вырашыў(-ла) запрасіць старога трушнага майстра-мексіканца. Па былых парадках ты б шмат вазіў(ла)ся з паперамі, каб прывезці яго ў горад-герой. Але калі твой мексіканец – пераможца міжнароднага (нацыянальнага) конкурсу, што гарантуе яго прафесійнае майстэрства, – вуаля, прывозь яго сюды і адразу запускай на працу!
Калі ты вядзеш экастайл жыцця, у нас для цябе добрая навіна. Дадатак №5 абавязвае складаць і выконваць планы па змяншэнні колькасці адкідаў на ўсіх прадпрыемствах, а таксама гаворыць пра абавязковае існаванне персоны, адказнай за працу з адкідамі.
У дадатку прапісаныя неабходныя для выканання аперацыі для розных тыпаў бізнэсу: выкарыстоўваеш шмат вады – рабі ўнёскі на ачышчальныя мерапрыемствы; парушаеш раслінны ці жывёльны свет – укладайся ў іх аднаўленне. Ці гэта не цуд?
Ілюстрацыя by Sheeborshee
Як паводзіць сябе з ахоўнікамі ў метро, чытай у самай канкрэтнай, як лічба «пі», рубрыцы «Працэс».
Распавядаем, як удала балансаваць паміж офісным прыгонам і дармаедствам.
«Каб больш уважліва ставіцца да навакольнага асяроддзя».
Псіхадэлічная музыка з глыбокай лірыкай.
Паменшыць шкоду, падвысіць карысць.
Тэматычныя медыя і першыя лэйблы.
КАМЕНТАРЫ (1)
Добры малюнак!