Надыходзіць дэдлайн конкурсу фота/інтэрв’ю па гісторыі Беларусі
- Рубрыка: УЛОЎ
- 17.03.2020
- 4863
Прадстаўніцтва DVV International у Беларусі і моладзевае грамадскае аб'яднанне «Гісторыка» абвесцілі конкурс «Па-за кадрам: ад гісторыі сям’і да гісторыі супольнасці». Галоўны прыз – паездка ў гістарычны лагер у Берліне.
Удзельнікам(-цам) прапануюць падрыхтаваць даследчую працу, прысвечаную малавядомым бакам гісторыі беларускага грамадства і мясцовых супольнасцяў з 1945 па 2000 гады. Арганізатараў конкурсу найперш цікавяць: паўсядзённы побыт, моладзевыя субкультуры, трансфармацыя гендарных роляў у сем'ях, гісторыя грамадскіх рухаў – але ты можаш прапанаваць і іншую тэму.
Фармат:
праца з фотаздымкамі з сямейнага або лакальнага архіва і іх аналіз,
гутаркі са сведкамі падзей ці з'яў, адлюстраваных на фатаграфіі(-ях).
Удзельнікамі(-цамі) конкурсу могуць стаць старшакласнікі, студэнты, актывісты і актывісткі НДА, моладзевых клубаў, гурткоў ва ўзросце ад 15 да 25 гадоў. Таксама можна падключыцца да конкурсу ў якасці куратара(-кі).
Усё-ўсё пра конкурс можна пачытаць на адмысловым сайце.
Работы прымаюць да 31 сакавіка па спасылцы.
Пераможцаў ад Беларусі абвесцяць улетку на афіцыйнай цырымоніі ўзнагароджання. Іх чакаюць дыпломы і прызы, а лепшым з лепшых прапануюць восенню адправіцца ў гістарычны лагер разам з даследчыкамі мінулага з Украіны, Малдовы і Грузіі.
Упершыню конкурс «Па-за кадрам: ад гісторыі сям’і да гісторыі супольнасці» праводзіўся ў 2017–2018 гг. Азнаёміцца з яго вынікамі і ацаніць свае шанцы можна па спасылцы.