У «Пясочніцы» пакажуць фільм пра юбілейны канцэрт «Дай дарогу»
- Рубрыка: УЛОЎ
- 19.09.2018
- 10997
Сёлета гурт магутна выступіў у менскім Prime Hall. Вялікаму канцэрту – вялікае кіно!
Калі: пятніца, 20:00
Дзе: «Пясочніца»
Колькі: Бясплатна
У пятніцу 21 верасня ў «Пясочніцы» пройдзе паказ вялікай канцэртнай дакументалкі пра канцэрт гурта «Дай дарогу» ў клубе Prime Hall, які адбыўся 8 траўня 2018 – у гэты дзень гурт штогод дае свой вясновы канцэрт.
Шоу было прымеркавана да 20-годдзя творчай дзейнасці калектыву. «Не ўсе людзі дажываюць да 20 гадоў, а мы ўсё яшчэ на плыву і грабем у правільным кірунку! Нам 20, і нас стала настолькі шмат, што прыспеў час пашыраць далягляды і спрабаваць для сябе нешта новае. Трэба праверыць, наколькі мы сапраўды моцныя», – так канцэрт і змену пляцоўкі з прывычнага Re:Public на больш масіўны Prime Hall анансаваў лідар гурта Юрый Стыльскі.
Гурт «Дай Дарогу!» быў заснаваны ў Берасці ў траўні 1998 года. За гэты час яны выпусцілі 7 студыйных альбомаў, апошні з якіх выйшаў у 2015-м.
28 верасня «Дай дарогу» зноў выступяць у Re:Public – дата канцэрта якраз супадае з днём нараджэння клуба. Квіткі – па 20 рублёў, але калі ты прыйдзеш на паказ фільма ў «Пясочніцу», зможаш урваць квіток за акцыйныя 15 рублёў!
Таксама ў праграме – акустычны сэт Юрыя Стыльскага. Калі любіш «Дай дарогу» – ты ведаеш, як правесці гэтую пятніцу.