Выпала нарадзіцца ў іншай краіне ў беларускіх бацькоў, вучыцца/працаваць або доўга жыць за мяжой, пабрацца шлюбам с замежні_цай? Разбіраемся, якія ёсць варыянты легалізацыі твайго становішча, калі не плануеш памерці тут.
Падвойнае грамадзянства прадугледжвае, што ты – шчаслівы ўладальнік пашпартоў дзвюх розных дзяржаў. Пагадзіся, даволі зручна ў эпоху глабальнай міграцыі! Многія носьбіты падвойнага грамадзянства карыстаюцца пашпартам ці адной, ці другой краіны, напрыклад, каб бесперашкодна перасякаць межы, атрымліваць бясплатную адукацыю і інш.
Паміж некаторымі краінамі існуюць дамоўленасці пра магчымасць прыняцця падвойнага грамадзянства. Аднак агульнаеўрапейская і сусветная тэндэнцыі скіраваны на скарачэнне выпадкаў множнага грамадзянства.
Працэдура атрымання грамадзянства ў многіх краінах (напрыклад, ЗША) прадугледжвае, што ты даеш клятву вернасці новай дзяржаве. Таму калі патрыятызм для цябе – не пусты гук, добра падумай, ці гатов_ая ты да такой палігаміі.
І так, і не. Падвойнае грамадзянства ў нас не пераследуецца законам, хаця афіцыйна не дазволенае і не прызнаецца. На практыцы гэта значыць, што калі ты раптам здзейсніш злачынства, то судзіць цябе будуць не як грамадзяніна Ізраіля ці ЗША, а як шараговага беларуса. Не чакай, што консульству іншай краіны дазволяць цябе абараняць і ўвогуле табой апекавацца.
Такім чынам, ніхто не забараняе табе атрымаць яшчэ адзін пашпарт, акрамя беларускага, аднак лепш не свяціць яго паўсюль.
А вось у адваротны бок гэтае правіла не дзейнічае. Каб стаць паўнапраўным грамадзянінам РБ, табе давядзецца адмовіцца ад свайго першага грамадзянства і пацвердзіць гэта дакументальна.
Выключэнне: мець падвойнае грамадзянства можна непаўналетнім дзецям, чые бацькі з’яўляюцца грамадзянамі іншых краін і жывуць у Беларусі. Адзначыўшы 18-годдзе, яны таксама павінны вырашыць, пашпарт якой краіны жадаюць насіць у кішэні.
Не! У законе не прапісаны парадак пазбаўлення грамадзянства, калі грамадзянін сам таго не жадае.
Болей за тое, згодна з артыкулам №3 «Закона пра грамадзянства Рэспублікі Беларусь»:
– кожны мае права на грамадзянства;
– грамадзянства РБ з'яўляецца роўным для ўсіх грамадзянаў РБ, незалежна ад падставаў для яго атрымання;
– грамадзянства РБ не можа быць прадастаўлена супраць волі асобы;
– ніхто не можа быць пазбаўлены грамадзянства РБ ці права памяняць грамадзянства;
– Рэспубліка Беларусь імкнецца да пазбягання выпадкаў безграмадзянства.
Выключэнне: грамадзянства РБ страчваецца, калі паступаеш у войска, паліцыю, органы бяспекі, юстыцыі іншай краіны альбо па заяве бацькоў непаўналетняга дзіцёнка.
Пазбаўленне забітага ў ліпені журналіста Паўла Шарамета беларускага грамадзянства ў 2010 годзе – выпадак беспрэцэдэнтны і юрыдычна беспадстаўны.
Нашае заканадаўства дазваляе грамадзянам Беларусі мець від на жыхарства ў іншай краіне без замены пашпарту. Станавіцца на консульскі ўлік у гэтым выпадку не трэба.
У залежнасці ад сітуацыі, дадаткова ты можаш памяняць свой пашпарт на пашпарт серыі РР (для пастаяннага пражывання за межамі РБ). Для яго атрымання трэба выпісацца з месца жыхарства, атрымаць дазвол на пастаяннае пражыванне за мяжой і стаць на консульскі ўлік. Таму гэты дакумент мае шэраг мінусаў, аднак дае і некаторыя плюшкі.
З адмоўнага:
– Праз адсутнасць рэгістрацыі ты не можаш займацца прадпрымальніцтвам, набываць і валодаць зямлёй у прыватнай маёмасці (набываць нерухомасць таксама становіцца складаней), здаваць кватэру ўнаймы, уладкоўвацца на працу, атрымліваць крэдыт, карыстацца медыцынскімі паслугамі бясплатна.
З пазітыўнага:
– Не трэба служыць у войску, плаціць падаткі ў РБ, можна легальна адкрыць рахунак у замежным банку.
– Калі перасякаеш мяжу на сваім аўто з нумарамі замежнай краіны, не трэба пакідаць заклад у памеры поўнага кошту мытавання.
Па-першае, гэтага патрабуе закон, калі ты атрымліваеш РР пашпарт.
Па-другое, у такім выпадку ты можаш разлічваць на падтрымку дзяржавы ў крызіснай сітуацыі, удзельнічаць у выбарах, мяняць і атрымліваць новыя дакументы.
Ілюстрацыя by Sheeborshee
Разглядаем сакральныя па меркаванні індзейцаў тэпехуанаў працэсы – фота- і відэаздымкі – з пункту гледжання закона.
Пакрокава распавядаем, хто і навошта карыстаецца тваімі персанальнымі дадзенымі і як ты сам(-а) можаш на гэта паўплываць.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.
Пра дом, пра памяць, пра боль, у якім усе роўныя.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
КАМЕНТАРЫ (2)
Да, так оно всё и есть. Только длится это все довольно долго и стоит денег. Иногда это все довольно абсурдно. Например, чтобы отказаться от беларуского гражданства, сперва надо стать на консульский учёт, получить паспорт серии РР и только теперь, собрав такую же кучу документов, начать процесс выхода из гражданства. И вам конечно скажут, что теперь придётся подождать ещё минимум пол года.
Автор хотя бы веточку на онлайнере почитал. Чем отличается двойное гражданство от двух гражданств. В Беларуси отличная практика - для властей РБ ты только и исключительно гражданин РБ. А сколько у тебя всего паспортов - твое личное дело. И почему второй паспорт лучше не светить? Потому что что? :)