Чырвоныя дні ў Гомелі

 

На сувязі «Правінцыя» і слаўны горад Гомель. У першы красавіцкі ўік-энд ютуб-перадача пра людзей і тату «Чырвоны дзень календара» на сцэне Моладзевага тэатра святкавала канец сезона. Класічная музыка, руская паэзія, фанк-соўл-бразэрз і урбан-танцавальны джэм – што ж там такое было? Глядзім у рэпорце.

 

«Чырвоны дзень календара» здымаюць вядомыя ў горадзе Харытон Цярэшчанка i Жэня Чарняўскі. Асноўная канцэпцыя шоу – цікавасць да людзей. Падчас таго, як Харытон робіць партак, а Жэня фіксуе дзейства на камеру, герой распавядае свае патаемныя жыццёвыя гісторыі. Атрымліваецца такое знаёмства людзей з людзьмі.

 

 

Хлопцы вырашылі адзначыць канец першага сезона «ЧДК» і сабралі вясёлую першакрасавіцкую праграму. Ля ўвахода ў залу гасцей сустракаў мажорны лад кантрабаса, скрыпкі і гармонікі ад трыа з назвай «Трыа». Харытон, падхопліваючы ўрачыстасць, у гэты час дэкламаваў са сцэны іранічныя вершы Алега Грыгор’ева:

Петров лежал с открытым ртом
В фуфайке на спине,
И сверху вниз кубинский ром
Лить приходилось мне.

Вдруг замечаю – что за черт! –
Осталось мне так мало –
Я лью да лью, а он уж мертв, –
Грамм восемьсот пропало.

 

 

Пасля хвілінкі рускай паэзіі на сцэну падняліся менчукі Vibeclub і раздалі дыхтоўную порцыю фанку, соўлу і добрага настрою. Да іх далучыліся танцоры з Place Of Power і дадалі яшчэ жменю ў агульны кацёл. Хіп-хоп джэм настолькі разгайдаў народ, што ўсе сацыяльныя забабоны ўмомант расплавіліся ў калектыўным экспірыенсе.

 

 

Жэня Чарняўскі: На сцэне Моладзевага тэатра яшчэ такога не было: каля сотні людзей адначасова выйшлі, танцавалі і весяліліся – баяўся нават, што сцэна не вытрымае. Але «Маладзёжка» вытрымала ўсё.

Падчас невялікага перапынку госці маглі пакаштаваць свежай кавы або сапраўднай кітайскай гарбаты. А пасля музычнай часткі ўсіх чакала сакавітая падборка гумарыстычнага «кароткага метру».

Харытон Цярэшчанка: Мы імкнуліся пачуць людзей і даць тое, чаго яны хочуць. Так атрымалася, што ў нас ёсць ужо свая публіка – таму мы і вырашылі сабраць усіх гэтым вечарам. Трэш, угар, весялосць і трошкі душы – вось галоўныя інгрэдыенты нашай гарбаты.

 

 

Тэкст і фота by Настасся Давыдзенка

 


КАМЕНТАРЫ (7)

Алексей
Алексей | 4.04.2017 11:57

Ха-ха-ха! Харитон развивает молодежное движение! Расскажу это всем знакомым музыкантам. Оказывается это все благодаря Харитону и продавцам дорого кофе возле магазина. Да, зачем что-то полезное делать, можно же продавать школьникам кофе и считать что развиваешь молодежное движение семимильными шагами.

2 5 -3
Кренделёк
Кренделёк | 4.04.2017 12:38

абы что говорите)

4 1 +3
Кренделёк
Кренделёк | 4.04.2017 11:31

зачем такой сыр-бор устраивать? если вам не нравится то, что организовывают ребята - не ходите. на них всегда найдется свой зритель)

если бы не они, то молодежная тусовка в Гомеле развивалась бы семимильными шагами, а единственной альтернативе застойной государственной афиши были бы посиделки с чашкой кофе в мэдроке.

3 1 +2
Алексей
Алексей | 4.04.2017 07:37

Ребята из 34mag.net! Перестаньте пиарить этих бездарей (Харитона и Чернявского). Это мероприятие с двумя десятками друзей Харитона в качестве зрителей, не заслуживает такого внимания. Даже в провинциальном Гомеле есть люди и события гораздо интереснее. Ну а "танцы"... Просто хотелось закрыть лицо руками чтобы не видеть этого позора.

3 4 -1
Админ
Админ | 4.04.2017 00:06

Идея концерта интересная, но не хватило организованности и сценария. Связки - несуразный экспромт. Длинные перерывы. Люди постарше, вряд ли поняли, что вообще происходило, они пришли в театр, а тут творилось не понять что.

1 1
Пыся
Пыся | 3.04.2017 23:37

Ребята молодцы, все на столько было легко , непринужденно и по домашнему, что воцарило счастье у меня на душе. Кульминация с поднятием всего зала и вытаскиванием его на сцену останется на долго в сердцах. Сказочный вечер..
Лишь люди с молодым сердцем могут все понять. Харитон - Герой,я хочу партак)
1 апреля - я верю

5 1 +4
Игорь
Игорь | 3.04.2017 22:46

Это было все настолько плохо, что даже неловко. Танцоры не умеющие танцевать, музыканты уровня бесплатных джемов "Квартирника"...Платить 5 рублей, чтобы смотреть, как Харитон вытаскивает своих друзей на сцену, чтобы потанцевать? Абсолютно все участники сего "концерта" не знали что делать. И если Павлихин свои дни рождения отмечает действительно интересными концертами в ГЦК, то Харитон свой день рождения концертом, который было стыдно смотреть.

1 7 -6