19378 0

Містар Гомель

На мінулых выходных, у пошуках натхнення і альтэрнатыўных крыніц энергіі, відэа-crew 34mag выбраўся ў Гомель і амаль выпадкова трапіў на фінальны гала-канцэрт конкурсу «Містар Гомель», штогадовага шоу мясцовых супермэнаў.

 

Правадніком у закулісны свет конкурсу стаў наш даўні знаёмы Харытон. Вядомы невялічкаму, але дружнаму колу сваіх прыхільнікаў, інтэлігентны гомельскі фрык, паэт, танцор, барыста і вядучы свайго відэашоу пад назвай «Воскресное Воскресенье», Харытон адразу даў нам усе расклады мясцовага альтэрнатыўнага жыцця, паведаў, як большая частка дзвіжух праходзіць на невялічкім пятачку паркоўкі ля супермаркета Mart Inn (там знаходзіцца ўжо амаль культавая гомельская кавярня Cup of Peace), і з нязменнай усмешкай на твары распавёў, як яго самога занесла ўдзельнічаць у конкурсе на лепшых містараў горада.

«Знаёмыя журналісткі прапанавалі мне паўдзельнічаць, сказалі, што я вельмі артыстычны і ў мяне ёсць усе шанцы на перамогу, – распавядае Харытон, наліваючы нам кубачак свежага латэ. – Паколькі ў гэтым годзе я вырашыў пагаджацца на любыя прапановы, то адразу ж запісаўся ва ўдзельнікі. Толькі потым зразумеў, што тут усё сур’ёзна, і я ўблытаўся ў гісторыю трошкі з паралельнага сусвету. Але выйсця ўжо не было – трэба перамагаць».

Ці атрымалася гэта ў Харытона ды як адчувалі сябе іншыя ўдзельнікі шоу, ты даведаешся з відэазамалёўкі ніжэй. Лічы яе яшчэ адной дэталькай пазла беларускай рэчаіснасці, які мы працягваем дбайна збіраць у спецпраекце «Правінцыя».

 

Відэа by Agatha Poison & Sheeborshee


ВЫШЭЙ
ЗГАРНУЦЬ КАМЕНТАРЫ

Пакуль няма ніводнага каментара

Напісаць каментар

альбо аўтарызацыя
Неадэкватныя па меркаванні рэдакцыі каментары могуць быць выдаленыя.