Вяртанне галерэі «Ў»: фотарэпорт з адкрыцця

Галерэя «Ў», якая амаль ужо дэкаду гуртуе вакол сябе сучаснае беларускае (і не толькі) мастацтва, доўгі час базавалася ў былым пункце прыёму шклатары ля Плошчы Перамогі. Але лісце ападае з дрэваў і распускаецца зноў. Узімку 2018-га галерэя аб’явіла пра пераезд і вось нарэшце адчыніла свае канцэптуальныя дзверы на Кастрычніцкай. Мы зазірнулі на вернісаж арт-прасторы.

 

 Некалькі фактаў пра новую пляцоўку галерэі «Ў»: 

 

 Плошча галерэі – 1000 квадратных метраў 

 

 Вышыня столяў – 7 метраў 

 

 2 памяшканні: выставачнае ды івэнтнае 

 

 123 гады будынку, у якім месціцца галерэя. Раней тут быў гарбарны завод 

 

 Касцяк сучаснай каманды – 4 чалавекі 

 

 42 валанцёры 

 

 Адлегласць да бліжэйшай віннай крамы – 72 крокі 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Галерэя адкрылася выставай «Без выключэнняў!» пра інклюзію і перыферыйныя пазіцыі сярод мастацтва. На адкрыцці гралі Drum Ecstasy, Dee Tree, духавы аркестр Пафнуція Кузюкяна, DJ Laurel і Prokop Junior

 

Каардынаты «Ў»:

Адрас: вул. Кастрычніцкая, 19 (уваход з боку вул. Леніна)

Час працы: пн-ндз 12:00 – 20:00

Сайт

Фота – Віялета Саўчыц