На Business & Career Week раскажуць, як бізнэс перажыў пандэмію
- Рубрыка: УЛОЎ
- 22.07.2020
- 6239
НКА для прадпрымальніц ProWomen By ладзіць Business & Career Week. У межах «бізнэс-тыдня» ўсіх запрашаюць на анлайн-прэзентацыю даследавання аб тым, як пандэмія COVID-19 паўплывала на бізнэс і якія рашэнні дапамаглі прадпрымальніцам знізіць негатыўны ўплыў на іх справу.
Івэнт адбудзецца 23 ліпеня, старт – у 17:00. Тут абяцаюць даць інфу пра тое, хто перажыў пандэмію лягчэй, якія стратэгіі спрацавалі для розных бізнэсаў, як здолелі не патануць маленькія кампаніі, што за нестандартныя рашэнні яны прыдумалі, якія ўвогуле «вузкія месцы» бізнэсаў падсвяціла пандэмія і якія фарматы застануцца ў прадпрамальніцтве назаўсёды. Карацей, на прэзе можна будзе пераняць карысны досвед, каб самому(-ой) застацца на плаве ў форс-мажорных абставінах.
Тым, хто не зможа далучыцца ў прамым эфіры, прапануюць паглядзець прэзентацыю ў запісе.
Даследаванне, пра якое ідзе гаворка, рабілі ў чэрвені 2020 года пры падтрымцы ПРААН і Міжнароднай фінансавай карпарацыі (IFC). Вынікі базуюцца на апытанні 35 заснавальніц бізнэсу з розных куткоў Беларусі.