Сінхранізуемся з дабрынёй, цеплынёй і пяшчотай новага, пятага альбома Ланы Дэль Рэй Lust For Life.

Апошнія паўгода Элізабет Грант (так насамрэч завуць Лану Дэль Рэй) планамерна рыхтавала сваіх слухачоў да сёлетняга тэйк-іт-ізі настрою: у лютым выпусціла хіцяру Love, які дасягнуў, напэўна, усіх радыёкропак свету; затым разам з Уік-Эндам залезла на краёчак шыльды Hollywood, дзе замілавана праспявала тытульную песню альбома; зараз прыйшоў час выкласці астатнія фрагменты абноўленага стылю Ланы Дэль Рэй – сёння свет бачыць пяты поўнафарматнік спявачкі.
Альбом Lust For Life – гэта суцэльная (без ніякіх разнажанравых выбрыкаў) пілюля запавольвання, якую мы раім прапісваць усім перфекцыяністам і летнім працаголікам. Гэта як slow sex, толькі ў музыцы. Лана бярэ ўсю інфармацыйную навакольную мітусню, дзеліць яе на два, а потым расцягвае да такой ступені, што праз шчыліны відаць цеплыню, дабрыню і пяшчоту, якія ніколі і не сыходзілі са спін кітоў і чарапах сусвету, а толькі пакрыліся зеленаватымі варсінкамі занепакоенасці.
І паспрабаваць выйграць ланч з праграмнымі дырэктарамі фестывалю.
«Not Here Yet Not There Anymore» Arsis Nova.
Час стрэсці пыл з сямейнай фотахронікі.
Пагутарылі з заснавальніцай брэнда KANVA пра яе шлях у індустрыі моды.
Пра здраду, траўму і перараджэнне.
Пра інсталяцыі, эксперыменты і свет hyperMother.