Адкрытая перадзамова псіхалагічнага дапаможніка «Белая кніга»

20 сакавіка ў выдавецтве Gutenberg Publisher выйдзе дапаможнік па псіхалагічным аднаўленні «Белая кніга» аўтарства Марыны Літвіненкі, Марты Скугаравай і Веранікі К.

Першапачаткова кніга была створаная па-руску і распаўсюджвалася ў электронным фармаце: праз сэрвіс Apple Books і файламі на Google Drive. Іх і цяпер можна спампаваць па спасылках вышэй. А для аматараў і аматарак паперы з’явілася опцыя перадзамовіць папяровую версію па-беларуску на сайце выдавецтва.

Мэта «Белай кнігі» – дапамагчы людзям, якія перажылі траўматычныя падзеі: пад яе вокладкай сабраныя практычныя рэкамендацыі і тэхнікі, з якімі можна даць рады наступствам эмацыйных і псіхалагічных траўм.

Аўтаркі – дасведчаныя спецыялісткі ў галіне псіхалогіі. Марына Літвіненка аб’яўноўвае інструменты і філасофію фенаменалагічнага кірунку гештальт-тэрапіі, кагнітыўна-паводзіннай, экзістэнцыяльнай тэрапіі і пазітыўнай псіхалогіі; Марта Скугарава працуе ў інтэграцыйным падыходзе, Вераніка – у межах экзістэнцыяльна-фенаменалагічнага падыходу.

Марта Скугарава распавяла пра гаючую моц выдання: «Як выявілася, самыя простыя і зразумелыя рэчы аднаўляюць і вылечваюць нас усіх і ўніверсальна працуюць для кожнага – напрыклад, дыханне, сон ці абдымкі. Таму наша простая, сумленная размова адна з адной і з чытачамі стала гаючай і для нас, аўтараў. Мы верым, што вы таксама станеце ўдзельнікамі гэтай размовы, і гэта дапаможа вам перасабраць жыццёвыя сэнсы і здабыць апоры».