Бакей вярнуўся з новым сінглам
На старонкі «Першака» вяртаецца герой 2018-га: Бакей выпусціў сінгл «Потерялся». Лірычны герой (ці сам артыст?) трэка згубіўся ў шкодных звычках і побыце.
Але цяпер яму «уже не страшно в темноте», ён упэўнены ў сабе і гатовы вярнуцца да людзей з новымі сіламі. Экспрэсіўны флоў Бакея гучыць тут не як заклік аб дапамозе, а як пераканаўчы пасыл – маўляў, усё неяк будзе.
Паслухаць «Потерялся» можна на стрымінгах.
Бакей запісвае рэп з 2011 года, у 2015-м выйшаў яго першы студыйны альбом. Рэальная папулярнасць Бакея пачала расці пасля выхаду кліпа «vi+ik» і ўдзелу ў фестывалях Viva Braslav, «Рок за Бобров», Stereo Weekend. На рахунку артыста – чатыры LP: «Гуру сломанных скал» (2015), «Ладрамхайола» (2016), «Нанонить» (2017) «Nagchampa» (2018).
