Цягам месяца разам з адукацыйнай прасторай Komnata 3/0/2 мы апытвалі чытачоў, якіх адукацыйных мерапрыемстваў не хапае і што не так з тымі, якія ўжо ёсць. Глядзі вынікі даследавання і дасылай сябрам-івэнтшчыкам.
У апытанцы прынялі ўдзел 215 чалавек, за што мы шчыра дзякуем. Пытанні былі як адкрытыя, так і закрытыя. Паглядзець анкету, а таксама запоўніць, калі ты яшчэ гэтага не зрабіў(-ла), можна тут.
Рэспандэнты – аўдыторыя 34mag.net: мужчыны (48%) і жанчыны (52%) ва ўзросце 18-24 (22,5%) і 25-34 (57%) гадоў. 65% заходзяць на рэсурс з Менска і Менскай вобласці. Катэгорыі інтарэсаў (у парадку змяншэння): media, art&theater, news&politics, music, travel, food, fashion.

Навошта людзі наведваюць адукацыйныя івэнты?
80% апытаных ходзяць на адукацыйныя івэнты, каб пашырыць кругагляд. Ім цікава натхняцца новым, нават калі інфармацыя не спатрэбіцца ў жыцці. Наступны прыярытэт – засваенне навыкаў з сумежных сфер, так адказала 48% рэспандэнтаў. На трэцім месцы апынулася магчымасць пазнаёміцца з новымі людзьмі.
У топе прыярытэтаў, па якіх рэспандэнты вырашаюць, цікавы ім івэнт ці не, – гэта замежныя мовы, развіццё сацыяльных скілоў (камунікацыя, праца ў камандзе) і магчымасць заняцца творчасцю і прыняць удзел у культурным дзвіжы.

Калі лепей праводзіць мерапрыемства і якой працягласці?
20% апытаных рэдка можна выцягнуць на адукацыйныя івэнты ўвогуле. Каля 33% наведалі хаця б два івэнты за апошнія два месяцы. Яшчэ 20% выбіраюцца на адукацыйны івэнт раз на тыдзень.
Верагодней за ўсё сабраць залу ў будні пасля 19:00 (80%) і у суботу з нядзеляй пасля 14:00 (52% і 44% адпаведна).
Найбольш зручны таймінг – гадзіна-паўтары для самой лекцыі і паўгадзіны на патрындзець (51%). 43% апытаных не плануюць нічога на той жа вечар, калі ідуць на адукацыйнае мерапрыемства.
25% рэспандэнтаў гатовыя аддаць трэнінгу ці майстар-класу ўвесь дзень.

Ці гатовыя людзі плаціць?

Папярэдняя рэгістрацыя – рабіць ці не?
Кароткі адказ – рабіць. Згодна з апытанкай, 64% рэспандэнтаў лічаць, што браніраваць загадзя – зручна, і чакаюць ад гэтага гарантыі таго, што атрымаецца трапіць на івэнт. Яшчэ 32% апытаных ставяцца да рэгістрацыі нейтральна і запаўняюць форму, хаця насамрэч вызначацца, ці пойдуць яны на мерапрыемства, непасрэдна перад ім.
2,8% апытаных адзначылі, што рэгістрацыю яны ўспрымаюць негатыўна, таму што пасля на пошту валіцца спам.

Чаго не хапае?
Кто записал лучший альбом? А кто стал главным открытием? Разбираем 2018 на части.
Первое место может тебя удивить. Потому что на нем не Макс Корж!
Организаторка рейвов – об эйджизме в фэшн-индустрии, дресс-коде black tie и тренде на постапокалиптику.
У Менску праходзіць буйная выстава «Анатомія. Мужчынскае цела». Гутарым з яе куратаркай Дзінай Даніловіч.
Дзе шукаць звесткі пра сваякоў і як гэта ўсё кампанаваць?
Пра ўзаемаадносіны чалавека і прыроды.
Агеньчык, што распаляе любоў да беларускай культуры.
Глядзі відэа добрага настрою.