У лістападзе адзначыць першы год існавання публічная платформа Komnata 3/0/2 – адначасова офіс, які аб’ядноўвае тры грамадскія арганізацыі, і адукацыйная прастора, адкрытая для сацыяльных ініцыятыў і мерапрыемстваў. Распавядаем пра бонусы такога сімбіёзу, івэнты, якія ладзіць Komnata 3/0/2, і як звярнуцца да яе стваральнікаў, калі маеш уласную прапанову.
Што такое Komnata 3/0/2?
Днём Komnata 3/0/2 – гэта офіс адразу трох некамерцыйных арганізацый: «Моладзевага адукацыйнага цэнтра "Фіальта"», «Мінскай урбаністычнай платформы» і «Задзіночання беларускіх студэнтаў». Увечары гэта пляцоўка для адукацыйных мерапрыемстваў, якія праводзяць удзельнікі гэтых арганізацый і ўсе ідэйныя жадаючыя.
Аб’ядналіся кампаніі ў адным офісе праз звычайныя побытавыя прычыны: арэнда памяшкання для мерапрыемстваў кожнай арганізацыі асобна – нятаннае задавальненне. Тым больш што часта памяшканне будзе проста прастойваць. Таму і вырашылі шэрыць працоўную прастору. А ў выніку атрымаўся творчы сімбіёз, у якім арганізацыі ўзмацняюць адна адну, абменьваюцца кантактамі, экспертызай, досведам і разам развіваюць грамадзянскую супольнасць.
Якія мерапрыемствы там праходзяць?
Тэматыка мерапрыемстваў адпавядае ідэйным кірункам арганізацый-суседзяў. «Фіальта», якая займаецца нефармальнай адукацыяй і міжнароднымі валанцёрскімі праектамі (EVS), праводзіць на платформе трэнінгі і варкшопы для моладзі і моладзевых супрацоўнікаў, кінапрагляды з абмеркаваннем, заняткі ёгай, English Club і іншае.
«Урбаністычная платформа» займаецца гарадскімі даследаваннямі і ладзіць лекцыі на тэмы архітэктуры і горада.
«Задзіночанне студэнтаў», якое павышае якасць адукацыі і абараняе правы студэнтаў, адказвае за мерапрыемствы з удзелам студэнцкіх ініцыятыў.
Але гэтым кола актыўнасцяў Komnata 3/0/2 не абмяжоўваецца. Кожны можа прапанаваць сваю ідэю і правесці тут мерапрыемства. Платформа дапаможа не толькі памяшканнем. Тут падкажуць, як спланаваць свой івэнт, калі ставіць дэдлайны і як распаўсюдзіць інфармацыю.
Прынцыпы прасторы
Гендарная роўнасць, адсутнасць любога віду дыскрымінацыі, даступнасць для ўсіх. Прастора месціцца на трэцім паверху, але ў будынку ёсць ліфт, таму туды лёгка трапіць людзям з абмежаванай рухомасцю.
Зялёны свет – усім валанцёрскім праектам. Сама платформа шмат у чым – валанцёрская ініцыятыва, і таму праз свае івэнты яна намагаецца папулярызаваць гэтую актыўнасць сярод моладзі.
Не атрымаецца зладзіць у Komnat’e алкагольную вечарыну: прастору вырашылі зрабіць безалкагольнай. Таксама там нельга праводзіць агітацыйныя палітычныя мерапрыемствы.
Як я магу прапанаваць свае мерапрыемства?
Калі ты не плануеш прадаваць на яго квіткі, прасоўваць з дапамогай івэнту свой бізнэс ці парушаць прынцыпы прасторы, падавай заяўку на сваё мерапрыемства на сайце і чакай водгуку ад жыхароў Komnata 3/0/2/. Ты можаш таксама дапамагчы чувакам, калі пройдзеш апытанку пра тое, чаго табе не хапае ў менскіх адукацыйных мерапрыемствах.
Куды ісці?
Знаходзіцца прастора ў канцы Кастрычніцкай. Адрас – вул. Леніна 50, 3-ці паверх, к. 302. Арыенцір – будынак з чорна-белым муралам Speto, які застаўся ад Vulica Brasil 2016.
Пісьменнік Павел Касцюкевіч распавядае, як скарыстацца з дзетародных рэкамендацыяў для напісання раману.
Важны праект для падлеткаў і іх бацькоў.
Інтэрв’ю з польскімі арт-коўчамі, якія дабраліся да фатографаў Беларусі.
Создательницы журнала Настя Писченкова и Настя Давыденко – о том, как сделать журнал мечты своими силами.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.
Пра дом, пра памяць, пра боль, у якім усе роўныя.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.