Artonist выпусціў серыю відэа пра сучасных беларускіх мастачак

Новы праект Artonist прысвечаны сучасным беларускім мастачкам ды іх творчасці – пяць кароткіх ёмістых відэа, якія дапамогуць лепш зразумець работы дзяўчат.

 

 

Праект Artonist прадставіў серыю відэа аб працах сучасных беларускіх мастачак. Гэта невялікія ролікі на пару хвілін, якія распавядаюць пра саміх аўтарак і свет іх творчасці. Сярод удзельніц – Ганна Сакалова, Вольга Маслоўска, Жанна Гладко, Антаніна Слабодчыкава і Ірына Ануфрыева.

«Гэта кароткія відэа па тры-шэсць хвілін, якія можна паглядзець за сняданкам, пакуль едзеш у метро – дзе заўгодна і калі заўгодна», – кажа сузаснавальніца Artonist Вольга Мжэльская.

Усе відэа даступныя на YouTube вось у гэтым плэйлісце.