Фестываль «Арт-Менск» адкрываецца 3 верасня

З 3 па 26 верасня ў сталіцы пройдзе чацвёрты фестываль мастацтва «Арт-Менск».

 

Адкрыццё адбудзецца 3 верасня ў 18:00 у Палацы мастацтва на Казлова, 3. Уваход free. Пасля адкрыцця цэнтральная экспазіцыя будзе працаваць з 11:00 да 21:00 без выходных, за ўваход папросяць 8 рублёў, ільготнікам хопіць 4 рублі. Акрамя Палаца мастацтва, выставы прымуць галерэі DK і «Мастацтва», новая пляцоўка «Арт-фабрыка» каля Чырвонага касцёла і яшчэ тры культурныя інстытуцыі горада – сачы за праграмай тут, у Facebook або ў Instagram.

Сёлета ў «Арт-Менску» прымуць удзел каля 240 мастакоў, скульптараў, фатографаў і крыэйтараў іншых напрамкаў. Экспануюць больш за 800 твораў. Гэта будзе і сучарт, і мастацтва ў рэчышчы класікі; па фарматах не толькі жывапіс ды скульптура, але і відэа-арт і лічбавыя інсталяцыі.

На выставах «Арт-Менска» можна будзе скарыстацца QR-кодамі да палотнаў, каб даведацца, за колькі грошай прадаюць (калі прадаюць) тое, што гледачу спадабалася. Анлайн-пляцоўка, праз якую рэалізуюць мастацтва, – гэта, як заўсёды, Artcenter.by.