Куды схадзіць у Менску ў красавіку?
- 03.04.2019
- 4671
Красавіцкая позва сфармаваная: расказваем, куды і за колькі можна схадзіць у гэтым месяцы ў Менску.
Калі: з 4 па 7 красавіка, 17:45
Дзе: «Oк16» (вул. Кастрычніцкая, 16)
Кошт: уваход бясплатны
Фанатаў якаснай літаратуры чакаюць у «Oк16»: на працягу чатырох дзён у хабе будуць праходзіць лекцыі, майстар-класы, выставы, спектаклі, дыскусіі і кінапаказы. Ва ўдзельніках фестывалю – беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч, літоўскі паэт Томас Вянцлава і фінска-эстонская пісьменніца Софі Оксанен.
Калі: 5 красавіка, 23:55
Дзе: SQUAT (вул. Кастрычніцкая, 16/3)
Кошт: З 00:00 і да 01:00 – 10 BYN, з 01:00 і да 06:00 – 15 BYN, з 06:00 і да 08:00 – 10 BYN
Маскоўскі шоукейс Ekipazh заедзе ў Менск. Усяго на вечарыне будуць два танцпляцы – адзін аддадуць пад тэхна, іншы прысвецяць хаус-музыцы. Падтрымку расійскім артыстам арганізуюць лакальныя музыканты, а за візуалізацыю гэтага дзейства будуць адказваць Laser Division: хлопцы прывязуць з сабой цэлы аўтобус светлавога абсталявання.
Калі: 6 красавіка, 23:00
Дзе: Hide (вул. Кастрычніцкая, 19)
Кошт: З рэпостам афішы да паўночы 5 BYN, пасля паўночы – 10 BYN. Без рэпосту – 15 BYN.
Фармацыя 1234 арганізуе касмапалітычную вечарыну: за дыджэйскім пультам з'явяцца музыканты з Германіі, Іспаніі, Венесуэлы, Расіі і Беларусі. Тусоўка пройдзе ў новым тэхна-клубе Hide: падрабязнасці пра гэтае месца ты можаш убачыць тут.
Калі: 8 красавіка, 19:00
Дзе: Клуб «Бруге» (Партызанскі праспект, 6а)
Кошт: 18–30 BYN
Рэспубліка Паліна aka Palina прэзентуе свой другі альбом. Спявачка просіць разглядаць канцэрт як «грандыёзнае расстанне і ціхае свята для сваіх» замест гучнага мерапрыемствы са спецэфектамі. Прыслухоўваемся, але спадзяемся на які-небудзь сюрпрыз: можа быць, гэта будзе жывое выкананне «Мокрых кросаў»?
Калі: 12–14 красавіка, 23:59
Дзе: Пра месца правядзення івэнта ты даведаешся пасля рэгістрацыі.
Кошт: уваход вольны
У рамках Dotyk Cancelled ты зможаш знайсці адказы на самыя важныя пытанні: як жыць у варожым да цябе свеце, адкуль з'яўляецца надзея і што можна атрымаць з негатыўнага досведу. Пачнецца івэнт з пяцігадзіннай вечарынкі, а скончыцца майстар-класам па асновах танца Vogue.
Калі: 13 красавіка, 14:00
Дзе: «Oк16» (вул. Кастрычніцкая, 16)
Кошт: 20–50 BYN
Культурна закласці за каўнер можна будзе ў «Oк16»: 13 красавіка там пройдзе пяты фестываль крафтавага піва Minsk Craft Beer Fest. У праграме заяўлены фанк-групы, вулічная ежа і, уласна, піва – што яшчэ патрабуецца ад хмельнага балявання?
Калі: 13 красавіка, 19:00
Дзе: культ. цэнтр «Корпус» (пр. Машэрава, 9, к. 8)
Кошт: 25–30 BYN
Музыкі з Санкт-Пецярбурга вязуць у Менск дозу абстрактнага хіп-хопу. Неўзнаўляльны рэчытатыў, складаназлучаныя тэксты і меладычнасць жывых інструментаў: прыходзь, калі маеш патрэбу ў танцах пад лёгкі саўнд.
ВОСКРЕСЕНЬЕ. ЦИКЛ КОНЦЕРТОВ СОВРЕМЕННОЙ КЛАССИЧЕСКОЙ МУЗЫКИ
Калі: 14 красавіка, 14:30
Дзе: культ. цэнтр «Корпус» (пр. Машэрава, 9, к. 8)
Кошт: 10 BYN
Завяршыць свае выходныя можна пад гукі класічнай музыкі. У «Корпусе» прагучаць барока, мінімалізм і сучасная класіка: праграма абнаўляецца, а падобныя канцэрты будуць праходзіць на працягу ўсяго цёплага сезона.
Калі: 19 красавіка, 19:00
Дзе: культ. цэнтр «Корпус» (пр. Машэрава, 9, к. 8)
Кошт: 15–20 BYN
Другі канцэрт-зборка «Девушки поют» пройдзе ў абноўленым складзе. Спяваць будуць: D.Jaza – менскі праект, які выконвае пачуццёвы соўл; Ducя – беларуская спявачка, запісала трэк з Найкам Барзовым; K3TYVANA – група спявачкі Кеціваны Асраташвілі, якая спалучае house і UK garage; і Ліса – юная артыстка, што спявае абстрактную поп-музыку.
Калі: 15 красавіка, 19:00
Дзе: ДК МАЗ (Партызанскі праспект, 117а)
Кошт: 43–83 BYN
Ірландзец з ідэальным пачуццём гумару прывязе ў Менск праграму «Доктар Космас»: калі табе патрэбная порцыя дыхтоўнага сарказму, выпраўляйся па квіткі. Перад паходам на стэндап можаш глянуць эпізод серыяла «Black Books»: запэўніваем, персанаж Дылана ідэнтычны яго рэальнаму вобразу.
Калі: 23 красавіка, 23:00
Дзе: «Oк16» (вул. Кастрычніцкая, 16)
Кошт: 17 BYN
Красавіцкае «Сияние» разгорнецца на ўсёй тэрыторыі «Oк16». У лайнапе з'явяцца беларускія і расійскія музыкі, а загалоўнай фігурай вечарынкі стане Delta Funktionen – галандскі прадзюсар і цэнтральны артыст лэйбла Delsin.
Калі: 27 красавіка, 19:00
Дзе: культ. цэнтр «Корпус» (пр. Машэрава, 9, к. 8)
Кошт: 30–40 BYN
Аліна Арлова вяртаецца ў Менск пасля чатырохгадовага перапынку: з сабой спявачка возьме плытку «Daybreak» і абярэмак песень, складзеных на англійскай, літоўскай і рускай мовах. Для артысткі ўжо падрыхтавалі канцэртны раяль: інструмент чакае Аліну ў «Корпусе».