Ты можаш займацца тым, што любіш насамрэч: штурхаць усё, што сустракаецца на тваім шляху. Але прапануем не праседжваць штаны за партай ва ўніверы. Падабралі для цябе 9 стажыровак, куды можна падавацца тут і цяпер, а яшчэ пагутарылі з дырэктаркай digital-агенцтва і рэкруцёркай IT-кампаніі пра надзённае. Рыхтуй сані летам: вопыт на дарозе не валяецца!
Маркетынгавае агенцтва шукае спецыяліста па прасоўванні кантэнту, таму абвясцілі двухмесячную стажыроўку з навучаннем за кошт кампаніі. Працуюць і са студэнтамі. Досвед працы ў PR не абавязковы. А вось веданне англійскай мовы на ўзроўні advanced – важна. Пройдзеш паспяхова стажыроўку – афіцыйнае працаўладкаванне ў кішэні. Водгукі чакаюць толькі да 2 лістапада. Паспяшайся!
У каманду Talaka патрэбныя валанцёры-стажоры. Ёсць некалькі кірункаў.
Праца з праектамі. Будзеш дапамагаць кансультаваць тыя праекты, што размяшчаюцца на платформе, і ўдзельнічаць у прыцягненні новых. Калі ёсць вопыт у капірайтынгу, маркетынгу, продажах ці PR, гэта табе толькі на руку!
Падрыхтоўка да запуску ICO, на якое плануюць выйсці ў пачатку наступнага года. Для вядзення перапіскі неабходна ведаць англійскую мову, быць самаарганізаваным(-ай) і стойкім(-ай) да манатонных задач. Жаданне разабрацца ў крыптасферы – must.
Праца са стартап-акселератарамі, хабамі і інкубатарамі. Неабходна ўменне шукаць інфу ў інтэрнэце, весці перапіску на англійскай мове і мець жаданне працаваць са стартап-сферай.
Актыўным і здольным у выніку праходжання стажыроўкі прапануюць супрацу ў камандзе. Смела пішы на praca@talaka.org, калі табе ўжо цікава.
Калі ты стоадсоткава ведаеш, што ўжо трэба пачынаць варушыцца, а куды – яшчэ не прыдумаў(-ла), то курсы тэставання ПА – тое, што трэба. Па-першае, гэта бясплатна. Па-другое, гэта прыемны (умоўна) спосаб распачаць кар’еру ў IT. Заняткі пачынаюцца 11 лістапада і працягваюцца 5 тыдняў. Запрашаюць студэнтаў 2-5 курсаў і выпускнікоў без абмежаванняў па размеркаванні. Як падрыхтавацца і дзе запоўніць заяўку, чэкай тут.
Каця Саковіч
дырэктарка digital-агенцтва getbob
– Будучы студэнткай Інстытута журналістыкі, дзякуючы неабходнаму месяцу практыкі я пабывала ў вядучых піяр-агенцтвах, выдавецтвах і нават з'ездзіла ў Маскву. Вядома, былі і тыя, хто праходзіў ліпавую практыку ў фірме бацькі.
Я вяла базы дадзеных, займалася продажамі, пісала артыкулы і рабіла сацыялагічныя даследаванні. Усё гэта дапамагло скласці першае рэзюмэ і партфоліа, абзавесціся кантактамі, бясплатна трапіць на канферэнцыі і рэкламныя фестывалі ў якасці валанцёркі.
У патэнцыйнага маладога спецыяліста заўсёды відаць жаданне і мэтанакіраванасць, такія людзі займаюць прыярытэтнае месца пры выбары кандыдата. Тым не менш зараз для мяне як кіраўніцы кампаніі важна не проста жаданне чалавека прайсці стажыроўку (дарэчы, яна заўсёды аплачваецца). Я гатовая навучаць і ўкладаць у чалавека пры ўмове яго патэнцыялу і цікавасці ў нас як мінімум у разрэзе некалькіх гадоў. На жаль, час цяпер занадта дарагі, каб марнаваць яго на выпадковыя кантакты, а каву выдатна гатуюць і ў «Лаўцы».
У гарадскім часопісе прапануюць прайсці журналісцкую стажыроўку. Калі ты студэнт(-ка) журфака, дасылай спасылкі на 3-5 лепшых матэрыялаў – ад навінаў да інтэрв’ю, ад відэарэпортаў да лонгрыдаў. Прыкладай да ліста рэзюмэ, дзясятку тэм для матэрыялаў і дасылай усё гэта на citydogby@gmail.com з пазнакай «Стажыроўка журналіста».
Адукацыйны цэнтр «Фабрыка ведаў» запрашае студэнтаў(-ак) пастажыравацца. Напрамкі розныя: ад фатаграфіі і журналістыкі да бухгалтэрыі (ССП без ПДВ, кніга ўліку даходаў і расходаў) і працы з сайтамі (Joomla, Adobe Muse). Калі трэба прайсці практыку датэрмінова, усё магчыма. Стажыравацца будзеш у першую палову дня (да 15:00). Калі ўсё будзе ціп-топ і добра сябе зарэкамендуеш, прапануюць працаўладкаванне. Рэзюмэ дасылай на info@f-z.by.
Яндэкс – заўжды выдатная ідэя, каб пастажыравацца. Стажыроўкі бываюць не толькі ў Расіі, але і ў мінскім офісе кампаніі – сюды бяруць стажораў-распрацоўшчыкаў, звычайна ўлетку, каб не адрываць ад вучобы. Каб трапіць на стажыроўку ў распрацоўку, патрэбныя веды па Computer Scince (тое, што звычайна вывучаюць ва ўніверсітэце) і ўменне хутка вучыцца, у тым ліку мовам праграмавання. Гайдлайн па тым, што чытаць і да чаго рыхтавацца, глядзі тут.
Каця Пціцына
рэкруцёрка iTechArt
– Самы салодкі плюс стажыроўкі – паспрабаваць сябе ў любой прафесіі без наступстваў у працоўнай кніжцы. Вядома, у вас не выйдзе паляцець у космас, але можна шмат што зразумець пра сябе: ці атрымліваецца пісаць класныя тэксты, ці захапляецеся вы тэставаннем і пошукам багаў або любіце працаваць на касе?
Стажыроўка дае ўяўленне пра канкурэнцыю і працу ў камандзе. Яшчэ гэта выдатны спосаб навучыцца праходзіць джоб-інтэрв'ю і складаць рэзюмэ. Альбо падчас вучобы, альбо пасля вы, хутчэй за ўсё, будзеце шукаць працу. Палова поспеху будзе залежаць ад таго, як вы пакажаце сябе на сумоўі. Калі няма вопыту, інтэрв'ю ператворыцца ў катаванне. Лепш падрыхтавацца загадзя.
Вы навучыцеся планаваць час. Спрытна лавіруючы паміж вучобай, клубамі і стажыроўкай, вы знойдзеце запаветныя 25 гадзін у сутках. Па выніках стажыроўкі вы атрымаеце фідбэк. І дасць яго не сябар / сяброўка або абыякавы выкладчык(-ца), а прафесіянал, які сумленна ацэньвае вашу эфектыўнасць.
Калі ты вучышся на 5 курсе БДЭУ, БДУ або БНТУ (лагістыка, эканоміка, ВЭД), ведаеш англійскую мову на ўзроўні Upper Intermediate, не прапусці стажыроўку ў Той Самай Кампаніі. З лютага па травень 2018 можна набрацца досведу і яшчэ атрымаць за гэта грошы. Кідай рэзюмэ на by_personnel@cchellenic.com.
Фаланстэр – каманда сацыяльных наватараў, якія выкарыстоўваюць лічбавыя тэхналогіі для вырашэння грамадскіх выклікаў. Для стажораў зараз маюць тры адкрытыя пазіцыі: праектны менеджар, рэдактар блога, менеджар кам’юніці (або піяршчык). Стажыроўка не аплачваецца і цягнецца 3 месяцы (20 гадзін на тыдзень). Аднак цягам гэтага часу цябе забяспечаць праязным білетам, абедам, морам знаёмстваў і карыснымі ведамі. Яшчэ і рэкамендацыйны ліст напішуць!
Мы ўвесь час шукаем у нашу мультымедыйную каманду аднадумцаў, бо верым у свежую кроў і маладую шпану, якая сатрэ нас з твару зямлі. Лічыш, што ўмееш пісаць, рабіць бамбічныя фотарэпорты ці здымаць відосы? Чакаем твой ліст на 34editors@gmail.com. Цэнім бясстрашнасць, нахабнасць і эксклюзіў. На месцы разбяромся.
Ганна Шыракова
HR офіса распрацоўкі «Яндэкса» ў Менску
– Мы ў першую чаргу глядзім на вопыт і веды кандыдата. Дзе і як ён набыў іх – пытанне другаснае. Стажыроўка – якраз класная магчымасць атрымаць гэты вопыт і веды, прымерыць на сябе будучую працу «ў баявых умовах».
Пры гэтым стажыроўка не мусіць замяняць навучанне ва ўніверсітэце. Яна павінна быць не «замест», а «разам». Тэарэтычная база, якую дае ўніверсітэт, неабходная для далейшага развіцця ў прафесіі – у нашай галіне дык дакладна. Важна выкарыстаць усе магчымасці, якія ёсць вакол, і вучыцца іх сумяшчаць. Напрыклад, менавіта таму вялікая частка стажыровак у «Яндэксе» – летнія, калі студэнты могуць спакойна пераключыцца з вучобы на практычную працу.
Журналист Onliner Александр Чернухо – про смелость, с которой нужно признать, что ты старпер. Или старперка.
9 затягивающих каналов, которые прокачают твое представление о мире.
Сакрэтнае відэа з вечарыны Hangover Mexicano ад 34mag, што ў мінулую суботу скалыхнула нормы высокамаральнай вуліцы Зыбіцкай.
Вялікая размова з зорным пісьменнікам-рэпарцёрам Вітальдам Шаблоўскім пра прафесію, Турцыю, Сталіна і танцуючых мядзведзяў.
«Сапраўднае чалавечае будзе шанавацца нашмат больш».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
КАМЕНТАРЫ (2)
Адмысловая стажыроўка ў адной з лепшых IT кампаніі.
Шукаю ў нашу каманду iTechArt мэтанакiраванага чалавека з глыбокім досведам у IT тэхналогіях, жаданнем развівацца ў напрамку рэкрутынгу, аналiтыкі, HR.
Вы любіце людзей ня менш за сябе, ведаеце, як выправіць самую чорную карму, вы лічце сябе сапраўдным лёсікам у гэтым жыцці?
Дасылайце свае лісты мне: katsiaryna.ptsitsyna@itechart-group.com
10: міжнародны аўтамабільны холдынг "Атлант-М"
Мы шукаем амбіцыйнага студэнта апошняга курса юрфака ці ФМА (міжнароднае права) БДУ для стажыроўкі ў юрыдычным дэпартаменце. Працаваць можна хоць ад сёння! Пішыце aliaksandr.buka@gmail.com