Пасля 8-гадовага маўчання беларускі электронны гурт CherryVata вяртаецца з новым альбомам і абвяшчае збор сродкаў на яго фінальныя акорды. Мы трахец пагутарылі з фронтмэнам Дзмітрыем Літвіновічам aka Diamos Roll пра новае гучанне і адчуванні пасля 8-гадовага творчага перапынку.
Як зменіцца гучанне новай CherryVata?
– Канешне, адгалоскі трып-хоп музыкі мы пакінем. Гучанне стане больш дынамічным, з’явіцца рок, фанк і нават эмбіент, але з электроннай дамінантай, – карацей, будзе эклектыка, якая заўжды вылучала гурт CherryVata. Альбом мы запісваем з нашай новай вакалісткай Кацяй Штырц.
На якой стадыі альбом?
– Усе трэкі ўжо гатовыя, зараз запісваем вакал і даводзім усё да розуму.
Ці ёсць ужо назва?
– Рабочая назва – Daybreak.
Вы плануеце выпусціць альбом таксама і на CD. Якім накладам?
– Тыраж невялікі – 100-200 дыскаў, калі што, будзем дадрукоўваць. Частка пойдзе як падзяка спонсарам на краўдфандынгу. Астатнія можна будзе набыць фактычна з рук у рукі праз наш лэйбл Ezhevika ці як мерч на канцэртах.
Ці плануецца канцэртны тур з прэзентацыяй альбома?
– 29 красавіка мы прэзентуем плытку ў «Корпусе», таксама дамаўляемся з летнімі фестывалямі, але пра канкрэтныя споты гаварыць пакуль рана.
З якім адчуваннем вы вяртаецеся пасля 8-гадовага перапынку?
– Часткова мы ўжо вярнуліся ў снежні з новай EP Infinity. З альбомам, вядома, хвалюемся, таму што наша старая аўдыторыя ўжо вырасла. Наогул мы разлічваем на маладых, хоць і не ідзем за актуальнымі трэндамі, а чэрпаем натхненне хутчэй з музычных вытокаў 70-х, 80-х і 90-х.
Фінансава падтрымаць запіс новага альбома CherryVata можна на краўдфандынгавай платформе Ulej.
Залятаем у эфір з новым выпускам Minsk Music Sessions. Легенды беларускага даўнтэмпа CherryVata граюць лайвам новую песню і збіраюць стыхійны канцэрт у Сцяпянцы на трэніроўцы жаночай каманды па рэгбі.
Агляд краўдфандынгавых платформаў: ад кананічнага Kickstarter да мясцовых Ulej, Talaka і MaeSens.
Актывісты «Правінцыі» распавядаюць у твітар-фармаце, які эфект яны атрымалі ад калабарацыі з медыя.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.
Пра дом, пра памяць, пра боль, у якім усе роўныя.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.