7 анлайн-курсаў для актывістаў
- 25.10.2020
- 3729
Пакуль не ўсе межы адчыненыя праз ковід, мы апантана сёрфім любыя магчымасці пракачаць «софт скілз» у сеціве. Дзелімся спасылкамі на адукацыйныя мерапрыемствы, якія будуць карысныя ўсім, хто працуе з моладдзю і хоча мяняць навакольны свет да лепшага. Фарматы розныя: ад гадзіннай зум-сесіі да цэлага семестра ў шчыльнай працы з экспертамі.
Фэйкавыя навіны, булінг у сацсетках, рэпрэзентацыя розных людзей у медыя, анлайн-актывізм, Black Lives Matter ды іншыя рухі за грамадзянскія правы – як з усім гэтым разабрацца, натрэніраваць крытычнае мысленне і звязаць медыяпісьменнасць з дэмакратычнай супольнасцю? Эксперты абмяркуюць гэта ўсё падчас гадзіннай зум-сесіі.
Анлайн-курс для тых, хто хоча авалодаць навукай сторытэлінгу і напоўніцу выкарыстоўваць навык распавядаць гісторыі. Натхненне, прыклады, гульні і практыкаванні – атрымаеш карысныя інструменты і для працы, і для асабістага развіцця. Звярні ўвагу: гэты курс платны, можна зарэгістравацца на канкрэтны варкшоп або на ўвесь курс адразу.
Бясплатны курс ад Беларускай асацыяцыі журналістаў – гэта 8 модулей, прысвечаных структуры аналітычнага артыкула, мастацтву працы з лічбамі і цытатамі, а таксама спосабам глядзець на адну сітуацыю з розных бакоў. Фармат навучання: заняткі па дзве гадзіны раз на два тыдні. Магчыма, будуць і афлайн-сустрэчы з экспертамі ў Менску (калі ковід раптам адступіць).
Дыджытал у адукацыі і сацыяльным прадпрымальніцтве
Дэдлайн: 4 лістапада.
Дата правядзення: 14 лістапада – 12 снежня.
Зімовая беларуска-нямецкая анлайн-школа Digital4Social запрашае людзей да 30 гадоў, якія жадаюць больш даведацца пра лічбавыя навыкі і інструменты, патрэбныя для сацыяльнага прадпрымальніцтва. Выкладчыкі школы – эксперты з Германіі, Вялікабрытаніі і Беларусі. Тэмы: асновы інтэрнэт-эканомікі, навыкі для сацыяльнага бізнэсу, камунікацыя ў камандзе і з анлайн-супольнасцямі, візуалізацыя інфармацыі, новая этыка адукацыі, лічбавае навучанне, трэнды ў адукацыі і прадпрымальніцтве. Заяўку трэба афармляць па спасылцы.
Анлайн-курс па эфектыўнай камунікацыі распрацаваны як частка арганізацыйнага развіцця для валанцёрскіх арганізацый, але дакладна будзе карысны ўсім. Курс складаецца з двух вэбінараў.
Гэты івэнт – частка вялікай анлайн-канферэнцыі, прысвечанай таму, як мы можам процідзейнічаць змене клімату. Тут будуць казаць пра тое, чаму дрэвы і лес так крытычна важныя і як яны могуць змяніць нашы паводзіны і спажывецкія звычкі на больш экалагічна дружалюбныя.
Віртуальная прастора стала паўнапраўнай часткай нашай штодзённасці, але не ўсе з'яўляюцца адказнымі карыстальнікамі гэтай прасторы. Як быць лічбавым грамадзянінам без фэйкавых навін і мовы варожасці, раскажуць на курсе.
Фота: pexels.com