34 запрашае на інтэнсіў па працы медыя
- Рубрыка: УЛОЎ
- 09.04.2019
- 5744
20 і 21 красавіка рэдакцыі 34mag і 34travel зноў правядуць маштабны інтэнсіў аб працы сучасных медыя ў Беларусі.
Запрашаем у прастору Ulej.by усіх людзей, якія працуюць з тэкстамі ў любым іх відзе, а таксама прадстаўнікоў свету рэкламы і проста тых, хто піша для ўласнага задавальнення і заробку. Цягам двух дзён мы будзем дзяліцца з вамі досведам працы ў медыя і распавядаць, што рабіць, каб пісаць лепш.
Журналісты, журналісткі і капірайтары, капірайтаркі, студэнты і студэнткі медыйных напрамкаў, блогеры, блогеркі, SMM-шчыкі й SMM-шчыцы – усё для вас.
Усяго – 30 месцаў. Інтэнсіў будзе праходзіць 2 дні, з 10:00 да 17:00, з перапынкам на абед і невялікімі брэйкамі. Падрабязны расклад мы вышлем усім удзельнікам і ўдзельніцам напярэдадні.
Усяго – 30 месцаў. Інтэнсіў будзе праходзіць 2 дні, з 10:00 да 17:00, з перапынкам на абед і невялікімі брэйкамі. Падрабязны расклад мы вышлем усім удзельнікам і ўдзельніцам напярэдадні.
Кошт усяго інтэнсіву: 79 BYN (першыя 10 месцаў), 89 BYN (астатнія).
Квіткі: bezkassira.by
Мы сябруем і з безнаяўнымі. Пішыце на 34editors@gmail.com.
Пра што будзем казаць (на рускай мове):
Як дамагацца сваіх мэтаў з дапамогай тэкстаў?
Як не стаць дрэнным аўтарам? Разбор самых частых памылак.
Як весела пісаць пра тое, пра што ўсе астатнія пішуць сумна?
Як пераадолець «крызіс аўтара»? Як знайсці тэму і свой вугал гледжання?
Як раскрыць героя ў інтэрв'ю? Як узяць ідэальны каментар? Як атрымаць адказы на свае пытанні?
Як наладзіць камунікацыю з рэдакцыяй? Як выбудаваць працу ў звязку «аўтар – рэдактар»? Як стаць добрым рэдактарам?
Мова варожасці: як не нарвацца на цвікі ў лаўцы, якія ты пазабіваў(-ла) сваімі рукамі?
Чаму «прадавальных» тэкстаў не існуе? Як падаваць інфармацыю і прадаваць паслугі,
каб быць карысным і нікога не раздражняць?
Бонусам: як (і навошта) напісаць кнігу? Як (і навошта) яе потым выдаць?
Распавядаць будуць:
Антон Кашлікаў
галоўрэд і выдавец праектаў 34, аўтар раманаў «Лузер» і «Былыя»
Лёша Горбаш
шэф-рэдактар 34mag.net, рэдактар The-Flow.ru
Юлія Міронава
рэдактарка 34travel.me
Маша Гуліна
рэдактарка 34travel.me і Bahna.land
Марыя Ярома
рэдактар спецпраектаў 34