Топ-10 беларускіх тэлеграм-каналаў
- 28.03.2018
- 12956
Выбралі дзясятку не самых відавочных беларускіх тэлеграм-каналаў, якія чытаем самі і не саромеемся табе параіць. Іх фішка ў тым, што аўтары не агрэгуюць кантэнт, а ствараюць яго самі пра вельмі розныя рэчы: ад аглядаў музычных навінак і недарагога бухлішка да адукацыйных магчымасцяў і менскіх івэнтаў.
«Не благодари.»
Канал нашай ілюстратаркі Дашы Sheeborshee пра тое, як не сядзець на дупе, а пайсці падвучыцца ці паваланцёрыць – іншымі словамі, правесці час з толкам. Стыпендыі, стажыроўкі, магчымасці, праграмы, спасылкі, гранты і колы – падавайся і не дзякуй. Больш разумных людзей, калі ласачка.
Metamodernizm
Дызайнер Саша Чабатароў апісвае ва ўласным канале вялікія падзеі і значныя інфанагоды адной выявай. Дасціпная рэфлексія праз візуальнае мастацтва, лаканічнасць і мінімалізм – чэк іт аўт!
Freedom Music
Першы беларускі тэлеграм-канал пра музыку. Тут ты знойдзеш аўтарскія агляды кліпаў і музычных навінак, анонсы канцэртаў, фестываляў і інсайдарскую інфу пра тое, як атрымліваць на іх бясплатныя квіткі. Аўтары абяцаюць даваць экспертныя каментары з лёгкім напыленнем крытыкі. Запасаемся папкорнам!
«Хочу домой»
Канал Лёні Пашкоўскага, аўтара дакументальнага youtube-серыяла «Хачу дадому» пра жыццё ў краінах і месцах, куды ты наўрад ці паедзеш, бо там страшна і небяспечна. Тут Лёня дзеліцца фотачкамі і распавядае гісторыі пра тое, як праходзілі здымкі і што засталося за кадрам.
Rap, design, Berlin
Дызайнер Фёдар Шкляраў пераехаў з Менска ў Берлін два з паловай гады таму і нядаўна завёў канал Berlindesign. Фёдар піша пра дызайн без спасылак, якія ўсе бачылі ўжо тысячу разоў, пра модныя дызайн-спрынты з мноствам прыкладаў, пра музыку, якую слухае (і гэта не толькі рэп), і пра жыццё ў Берліне з пазіцыі беларуса, які ведае нямецкую мову на ўзроўні «так сабе». Атрымліваецца даволі бадзёра.
F-photography theory
Змястоўны канал фатографкі Дыяны Маліноўскай пра тэорыю і крытычны аналіз фэшн-фатаграфіі. Дыяна публікуе прыгожыя здымкі для натхнення, спісы літаратуры ад Барта да Фройда і ўласныя назіранні пра фатаграфію. Па-першае, гэта прыгожа.
«Клуб до 27р»
Вінны энтузіяст і пісьменнік Кірыл Дубоўскі піша пра недарагое віно, якое можна знайсці ў Менску. Кірыл не таўстасум, зважае на суадносіны кошту і якасці, таму распавядае пра вінішка да 27 беларускіх рублёў, аднак міма годных выключэнняў таксама не праходзіць. Аўтар дае парады, як не набыць «лайно ў бутэльцы», параўноўвае рыслінгі і дзеліцца зніжкамі. Будзе цікава, нават калі набываеш віно толькі раз на год.
Аўтарскі блог SMM-дырэктара крэатыўнага дыджытал-агенцтва getbob Аляксея Ткачука пра якаснае прасоўванне ў Instagram. Дайджэст абнаўленняў, рэгулярны пачак кейсаў і мора інфы пра тое, як уладкаваны сучасны свет сацсетак, – да ўвагі SMM-менеджараў і ўсіх, хто хоча быць у трэндзе.
«cонгс фо френдс»
Аўтар канала журналіст Кірыл Мажай кідае табе спасылкі пра музыку ў тэлеграм штодзень, быццам вы сябры, ад падборак песень да фічэраў і прафайлаў. Па нядзелях Кірыл робіць агляды лепшага за тыдзень, каб ты не прапусціў(-ла) нічога важнага.
MinskNotDead
Мы не верылі адмазкам накшталт «у Менску няма куды пайсці», таму стварылі афішную тумбу сталіцы ў Telegram. Цяпер мы рупліва адбіраем для цябе івэнты, якія немагчыма прапусціць. Акрамя адборнай культурнай праграмы, мы нерэгулярна дзелімся зніжкамі на менскія канцэрты, фестывалі, лекцыі ды іншыя майстар-класы. Сачы ўважліва!
Калі хочаш, ты заўжды можаш падпісацца на каналы:
КАМЕНТАРЫ (5)
https://t.me/battle_reader
Литература и не только
А вот еще белорусский канал про кино/сериалах с новостями и обзорами всего, что захватывает внимание - https://t.me/whereisthetrigger
Вот вам ещё на заметку классный канал - Тихое Место.
Канал о музыке, от тех, кто любит музыку. Статьи, рецензии, подборки и новости из музыкальной вселенной.
https://t.me/thequietplace
Ого, дарагая рыдакцыя, эта партнёрски мацярыял?
Вы пад выдам инцярэсных целяграм-каналау прадвигаеце табачную рэкламу? фрыдам мьюзик - эта же цыгарэтки Винстан, кажацца, прауда?
вот только на самом канале нет ни слова о табаке '')