РЭЛІЗ

Release Your Mind Dee Tree

Лаві ў айпод цёплы хаузавы трэк ад менскага бэнда Dee Tree, які ты мог чуць на галоўных фэстах гэтага лета: Stereo Weekend, Freaky Summer Party і Sprava.

 

 

 

Dee Tree пра рэліз:

 

Хоць мы прэзентуем сінгл восенню, па настроі ён вельмі летні: калі слухаеш «Release Your Mind», перад вачыма паўстаюць прыемныя вуліцы, залітыя святлом, ці ўзбярэжжа, дзе скачаш па пяску і ні аб чым не турбуешся.

Трэк прадзюсаваў Вова Патапенка, страваральнік Ableton School у Менску. Пры яго падрымцы ў нас хутка выйдзе паўнавартасны альбом, матэрыял якога з большага будзе бліжэй да соулу і хіп-хопу. Шчыльна засесці за LP мы плануем у кастрычніку-лістападзе, а напярэдадні вялікага рэлізу абяцаем пацешыць слухачоў(-ак) яшчэ парачкай незвычайных для нас сінглаў.

З іншых прыемных навін: у гэтыя выходныя мы ўпершыню адыгралі канцэрт з джазавым піаністам Косцем Гарачым (Apple Tea), і цяпер у нас вялікія планы на розныя калабарацыі ў будучым.

 

 

Пакуль плытка на падыходзе, зацані дэбютныя лайв-відосы Dee Tree, якія зняла каманда NOTAKITCHEN, ды паслухай топ-10 сучасных соул-музыкаў па версіі гурта.

 

Dee Tree у сетцы:

FB   |   VK   |   Soundcloud   |   Instagram   |   Youtube

 

Вокладка – palasatka. Фота – Макс Шумілін.

DOWNLOAD 20 МБ
SaferOne и Пушкинская

SaferOne и Пушкинская

Минский грайм-музыкант показывает знаковые места своего нейборхуда.

Piarshak Party #2

Piarshak Party #2

Другая сяброўская тусоўка ад музычнага праекта 34mag.

Squat Opening

Squat Opening

Фота- і відэарэпорт з грандыёзнага адкрыцця тэхна-клуба на Кастрычніцкай.

Новые альбомы: U.S. Girls, Rejjie Snow и Ryuichi Sakamoto

Новые альбомы: U.S. Girls, Rejjie Snow и Ryuichi Sakamoto

Яркая U.S. Girls, бодрые Fischerspooner и долгожданный Реджи – закрываем рабочую неделю топливным баком новых альбомов.

Графическое интервью с питерской группой «Увула»

Графическое интервью с питерской группой «Увула»

Что делать, если набухла увула, – расспрашиваем музыкантов накануне концерта.

Personal David

Personal David

Редакторка 34travel Маша Гулина – о концерте Depeche Mode, которого все ждали 15 месяцев.

Больше шума: история панк-сцены Бреста

Больше шума: история панк-сцены Бреста

Главные фигуры и этапы DIY-хардкор-движения в городе, где «все на месте».

Как выбрать портативную колонку за 50$, 150$ и 300$?

Как выбрать портативную колонку за 50$, 150$ и 300$?

Разбираем, что следует учитывать при выборе главного атрибута карманной вечеринки.

Як Weed & Dolphins ездзілі на MENT у Любляну

Як Weed & Dolphins ездзілі на MENT у Любляну

Інсайдарскі рэпорт з першага еўратрыпу беларускіх клаўд-панкаў.