Рэпетыцыйныя кропкі Менска: частка першая

Напрыклад, сабраў(-ла) ты свой гурт і вы вырашылі ісці на рэпетыцыю. Але куды – не ведаеце. Хутчэй за ўсё, ты зойдзеш на repa.by, але там столькі студый, што з нязвычкі можна і разгубіцца. А дзе лепш, дык і ўвогуле незразумела. У гэтым матэрыяле мы сабралі для цябе агляд некаторых менскіх рэп-кропак і водгукі музыкаў пра іх, каб твой гурт змог абраць тую студыю, што больш за ўсё вам падыдзе.

 

У гэтым гайдзе мы напісалі для цябе пра 5 студый. «Але ў Менску іх значна больш», – скажаш ты. Так, сапраўды, рэп-кропак у Менску шмат – і мы іх абавязкова разгледзім у другой частцы нашага гайду. А пакуль перабірай факты і вырашай, куды вам з гуртом выправіцца на рэпетыцыю адточваць сваё майстэрства. І памятай: галоўнае – не апаратура.

 

 

 ВООМ 

Адрас: вул. Леніна, 4; вул. К.Маркса, 50А

  Сайт   VK

Калі і пачынаць з чаго тэму менскіх рэп-кропак, то, вядома, з «бума». Там пабываў, напэўна, кожны менчук, якому трэба было штосьці сыграць з гуртом. Увогуле ВООМ – гэта музычная кампанія, але акрамя іншага яна мае і 2 рэпетыцыйныя студыі: Boom і Jam. Кожная з іх мае ад 2-х да 4-х памяшканняў. З гэтай жа нагоды знайсці вольны час і месца там звычайна можна.

Іх асаблівасць у тым, што базы змешчаны ў былых бамбасховішчах. Вядома, гэты факт дадае антуражу, але таксама ён адбіваецца на вельмі важнай рэчы – акустыцы невялікіх пакояў, што абсталяваны ў бетонных бункерах.

 

Апаратура

Marshall, Mesa, Orange, Ampeg, Tama, Sonor, Shure і яшчэ шмат чаго. Падрабязней пра апаратуру на студыі Boom чытай тут, у Jam – тут.

Кошты

Традыцыйныя дзённыя 2 гадзіны стануць у 6 BYN за рэпу для аднаго чалавека, 10 BYN для дуэту і да 18 BYN для поўнага гурта – таксама ў залежнасці ад часу і дня. Яшчэ прысутнічае магчымасць замовіць начную рэпетыцыю. 7 гадзін з 23:00 па 6:00 будуць каштаваць да 33 рублёў у залежнасці ад дня.

 

Водгукі музыкаў пра ВООМ

Ягор, гітарыст, ex-KoffeeMachine: «“Бум” – някепская сетка рэп-кропак, аднак пераважна гэта даволі маленькія памяшканні з сярэдненькім апаратам. Разлічаны на пачаткоўцаў або музыкаў, што нядаўна граюць разам».

Улад, бубнач, ех-Паникёры: «На “буме” репетаваць мы пачалі з “Точки” (раней працавала яшчэ і трэцяя студыя, якая належала ВООМ. – 34mag). Нам там усё спадабалася. А асабліва начныя рэпетыцыі, якія больш чым у два разы таннейшыя за звычайныя, і магчымасць запісаць рэпетыцыю на мікрафон. Таксама былі на студыі Вооm. Якасць гуку там, канешне, лепш, але туды складана патрапіць – усё занята звычайна».

Андрэй, гітарыст, Friendly Fingers: «Boom – панкавыя кропкі для тых, хто не асабліва заганяецца наконт гуку».

 

 

 LiveBox 

Адрас: пр-т Машэрава, 11

  Facebook   VK

LiveBox мае два пакоі: вялікі «Сіні» і меншы «Чырвоны» з прывабным дызайнам у адпаведных колерах. У абсталяванні абодвух для паляпшэння акустыкі выкарыстоўваецца гукапаглынальны паралон. Зроблена гэта і таму, што студыя прадастаўляе паслугі гуказапісу.

 

Апаратура

Культавыя для гітарыстаў «Маршалы» і «Месы», басовыя ўзмацняльнікі Ampeg, Peavey і Behringer, ударныя Sonor і мікрафоны Shure і LEWITT. Больш нішцякоў шукай тут.

Кошты

За стандартныя 2 гадзіны заплаціш у дыяпазоне ад 8 рублёў (да 17:00 за рэпу для аднаго чалавека) і да 20 BYN за гурт ад трох чалавек увечары. Больш пра грошы напісана тут.

 

Водгукі музыкаў пра LiveBox

Ягор, гітарыст, ex-KoffeeMachine: «Добрая кропка, добры апарат. Па коштах адэкватна. Памяшканне немаленькае, таму гук фарміруецца даволі якасна».

Мікіта, гітарыст, IMMERSE: «Вялікі плюс – памер памяшканняў. Таксама добрая панарама і добрай якасці апарат. Магчымасць запісу рэпетыцый».

Саша, басіст, Friendly Fingers: «Сіняя зала выдатная, гук на ўзроўні. Чырвоная някепская, але ёсць пытанні. Асабліва для гурта са складам у больш за 5 чалавек будзе не вельмі зручна».

 

 

 

 Growling Far 

Адрас: вул. Леніна, 46

  VK

Гэтая кропка знаходзіцца прама побач з тусовачнай вуліцай Кастрычніцкай і заводам «Крышталь» на станцыі метро Першамайская.

Growling Far змяшчае ў сабе 3 пакоі для рэпетыцый з нескладанымі назвамі: 2-гі, 3-ці і 4-ы (не спачатку, бо раней іх дзейнічала чатыры, але цяпер першага няма, а старая нумарацыя засталася). Па росце нумару расце таксама памер, акустычная падрыхтаванасць і кошт пакоя.

Асабліва тут варта вылучыць чацвёртую залу, што зроблена спецыяльна для гуказапісу. Чутнасць у ёй і сапраўды вельмі добрая. А яшчэ там вельмі незвычайны для рэп-кропак дызайн і LED-падсветка.

 

Апаратура

Ударныя кіты на Growling Far прадстаўлены брэндамі DW і Mapex. Басовае ўзмацненне ад Gallien-Kruger, Ampeg і Orange. Сярод мікрафонаў традыцыйныя Shure 58-й лінейкі. А вось у гітарным узмацненні сярод «Маршалаў», «Мес» і «Оранжаў» можна таксама сустрэць больш экзатычныя для менскіх рэп-баз Diezel, Peavey або ENGL. Вядома, усе яны маюць сваё ўласнае гучанне.

Кошты

Рэпетыцыі на Growling Far каштуюць 15,6 BYN за другую залу, 18,6 BYN за трэцюю і 21,6 BYN за чацвёртую. Таксама ёсць зніжка ў 1,5 BYN, калі твой бэнд рэпетуе да 13:00, і ў 1 BYN, калі да 17:00. Сольная рэпа для цябе будзе каштаваць у 2 разы менш за звычайную ў любы час.

 

Водгукі музыкаў пра Growling Far

Мікіта, гітарыст, IMMERSE: «Growling Far – андэграўндная база з някепскім апаратам, аднак чутнасць і ізаляцыю памяшкання ў малодшых пакоях хацелася б лепшыя. У цэлым усё на ўзроўні».

Андрэй, гітарыст, Friendly Fingers: «З плюсаў Growling Far вылучу месцазнаходжанне, прыемны сяброўскі персанал і якасць гуку ў чацвёртым пакоі. Сярод мінусаў, напэўна, кошт».

Кірыла, басіст, 1000 Pounds of Hate: «Усё моцна залежыць ад пакоя. Па мне, нармальны толькі адзін – там, дзе басовы стэк Orange (трэцяя зала. – 34mag)».

 

 

 

 «Студия 42» 

Адрас: пр-т Партызанскі, 2а

  Facebook   VK

Гэтую студыю ты знойдзеш на недалёка ад фабрыкі «Камунарка» і клуба Crazy Horse. Дарэчы, уваход на саму кропку з двара за ўніверсамам, ад чаго многія спачатку губляюцца, але ж ты не будзеш.

Тут тры пакоі традыцыйнай канфігурацыі: маленькі другі, сярэдні першы і вялікі трэці. Са спецыяльнай акустычнай падрыхтоўкай на 42 складаней, але ламаная форма даху і расстаноўка абсталявання з мэбляй працуюць на карысць гуку.

Дарэчы, што да мэблі і дызайну, то студыя зроблена ў прыемнай хатняй атмасферы. Асабліва вялікі трэці пакой з канапай, савецкім басам, гірляндай з цёплых лямпачак і старым фартэпіяна.

 

Апаратура

Ударныя ад топавых брэндаў Sonor і Tama. Басовае ўзмацненне – MarkBass, Hughes & Kettner, Hartke. Сярод мікрафонаў усё тыя ж 58-я Shure, ElectroVoice і Samson. Гітарныя «галовы» і комбікі на гэтай базе ідуць супраць мэйнстрыму. Тут ты не сустрэнеш «Маршалаў», але знойдзеш ENGL, Peavey, Fender, Laney і нават Sovtek. Гучаць усе па-рознаму і могуць адкрыць для цябе новы гук, але могуць і не зайсці. Справа густу.

Кошты

Кошты такія: першы пакой – 16 BYN, другі – 14 BYN, трэці – 18 BYN за дзве гадзіны. Вядома, ёсць і стандартныя зніжкі па часе і колькасці людзей. Пра іх глядзі тут.

 

Водгукі музыкаў пра «Студию 42»

Арцём, драмер, Friendly Fingers: «Першая зала класная, і гук быў добры, але ў самім пакоі неяк насмечана было. Здаецца, нейкія дошкі фанеры валяліся».

Ягор, гітарыст, ex-KoffeeMachine: «Памяшканне някепскае, добры адміністратар, нармальныя кошты. Але ёсць адзін вялікі мінус – гітарнае ўзмацненне. Адзін з комбікаў вельмі ціхі і амаль без перагрузу».

Андрэй, гітарыст, Friendly Fingers: «Тут утульны і атмасферны вялікі трэці пакой, выдатны апарат. Мінусаў не знайшоў. Можа, толькі кошт».

 

 

 

 Галапагос 

Адрас: вул. Маскоўская, 6

  Facebook   VK

Апошняя ў нашым аглядзе студыя знаходзіцца недалёка ад станцыі метро «Інстытут культуры», у музеі ДТСААФ. Дайсці нескладана, але з ходу можна і не разабрацца.

Для рэпетыцый на «Галапагосе» працуюць дзве залы: «Графітавая» і «Крамянёвая». Першая пабольш, другая паменш. Пакоі знаходзяцца ў падвале будынка, але акустычная падрыхтоўка зроблена пры дапамозе гукаізаляцыйнага паралону «пірамідкамі». Акрамя таго, у студыі робяць гуказапіс. Для яго даступны пашыраны набор абсталявання – усё ў падрабязнасцях распісана вось тут.

 

Апаратура

Барабаны на «Галапагосе» ад фірм Mapex і Sonor, басовы апарат ад Markbass, Hartke, Crate і Ampeg, гітарыстам дадуць паіграць у «галовы» Blackstar і Bugera або ў дзве розныя Orange, а вакал прымуць на сябе мікрафоны Shure і ElectroVoice.

Кошты

Сістэма коштаў вельмі гнуткая: ад 12.50 да 22 рублёў за 2 дзённыя гадзіны і ад 40 да 44-х рублёў за 6 начных гадзін. Вядома, усё залежыць ад вашай колькасці і залі, а таксама і ад дня. Усе тонкасці – тут.

 

Водгукі музыкаў пра Галапагос

Мікіта, гітарыст, IMMERSE: «Добры гук пакоя, някепскі апарат (пра “Графітавую” залу. – 34mag)»

Ягор, гітарыст, KoffeeMachine, ех-Mountain King: «Я быў на гэтай кропцы пару разоў і скажу, што мне не спадабалася. Дрэнныя гук і апаратура і маленькае памяшканне».

Саша, басіст, Friendly Fingers: «Пару разоў аглух на адно вуха. Што яшчэ казаць?»

Фота з афiцыйных суполак студый

КАМЕНТАРЫ (1)

Кастусь
Кастусь | 17.12.2018 18:58

Здаецца, у гэтым значэнні лепш ужываць усё ж такі слова "пункт" як адпаведнік расейскаму "точка". Рэпетыцыйны пункт, гучыць і лагічна, і больш слушна, як па мне.

5 0 +5
Ну что, пацаны, «Anima»?

Ну что, пацаны, «Anima»?

Мы провели неделю с новым альбомом Тома Йорка и составили для тебя план его прослушивания.

Что слушает Panska Moc?

Что слушает Panska Moc?

Британский рок, австралийская психоделика и американский эйсид-джаз: слушаем любимые треки гитариста Panska Moc.

Премьера на «Першаке». Клип Mustelide – «Okno»

Премьера на «Першаке». Клип Mustelide – «Okno»

Коннект Минска и Гонконга!

«Жизнь в моменте». Что такое объединение accidental society?

«Жизнь в моменте». Что такое объединение accidental society?

Надоело однообразие имен по выходным? Обрати внимание на новое для города объединение.

Главные беларусские песни первой половины 2019-го

Главные беларусские песни первой половины 2019-го

Подводим промежуточные итоги года. Спойлер: мы в восторге.

13 лучших треков июня

13 лучших треков июня

Что слушает Денис «Грязь»?

Что слушает Денис «Грязь»?

11 любимых песен Дениса Астапова.

Островок Свободы на Свободы. «Меломаны» – уже главное место лета-2019

Островок Свободы на Свободы. «Меломаны» – уже главное место лета-2019

Адрес новой площадки Старцева оказался ее идеальным описанием.

Что слушает Deech?

Что слушает Deech?

Электроника, электроника и еще раз электроника: слушаем любимые треки Deech.